Падваранцы (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падваранцы
трансьліт. Padvarancy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 8 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843126
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′23″ пн. ш. 25°45′35″ у. д. / 54.15639° пн. ш. 25.75972° у. д. / 54.15639; 25.75972Каардынаты: 54°9′23″ пн. ш. 25°45′35″ у. д. / 54.15639° пн. ш. 25.75972° у. д. / 54.15639; 25.75972
Падваранцы на мапе Беларусі ±
Падваранцы
Падваранцы
Падваранцы
Падваранцы
Падваранцы
Падваранцы

Падвара́нцы[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з XVIII стагодзьдзя у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1722 г. у складзе маёнтку Жамыслаўль.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Жамыслаўль Умястоўскай. У 1897 г. 21 двор, 130 жыхароў. Да 1909 г. 23 двары, 181 жыхар, 157 дзесяцін зямлі.

3 1921 — 1939 гг. вёска (27 двароў, 140 жыхароў) у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. вёска (42 двары, 212 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас «За мір». 3 1954 г. у калгасе імя Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 92 жыхары. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 21 чалавек, 12 двароў
  • 2009 год — 8 чалавек[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.