Падгорацкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Падгорацкі замак
Підгорецький замок
Падгорацкі замак. Сучасны стан.
Падгорацкі замак. Сучасны стан.
Краіна Украіна
Львоўская вобласьць Падгорцы, Золачаўскі раён
Каардынаты 49°56′35″ пн. ш. 24°59′00″ у. д. / 49.94306° пн. ш. 24.983333° у. д. / 49.94306; 24.983333Каардынаты: 49°56′35″ пн. ш. 24°59′00″ у. д. / 49.94306° пн. ш. 24.983333° у. д. / 49.94306; 24.983333
Тып будынка замак
Архітэктурны стыль Рэнэсанс
Аўтар праекту Гіём Левасэр дэ Баплян, Андрэа дэль Аква
Заснавальнік Станіслаў Канецпольскі
Дата заснаваньня 1635
Будаваньне 16351640 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Стан вядзецца пэрманэнтная рэстаўрацыя
Падгорацкі замак на мапе Ўкраіны
Падгорацкі замак
Падгорацкі замак
Падгорацкі замак
Падгорацкі замак на Вікісховішчы

Падго́рацкі замак (па-ўкраінску: Підгорецький замок) — добра захаваўшыся рэнэсансны палац, аточаны абарончымі збудаваньнямі. Знаходзіцца на ўсходзе Львоўскай вобласьці у в. Падгорцы. Разам з Алескім і Золачэўскім замкамі стварае «Залатую падкову Ўкраіны». Тут здымаліся эпізоды савецкіх фільмаў «д’Артаньян і тры мушкетэры» і «Дзікае паляваньне караля Стаха». За часамі СССР у замку знаходзіўся дыспансэр для хворых на сухоты.

Замак мае форму квадрату. З усходу, поўдню і захаду замок атачае лінія абарончых збудаваньняў, з глыбокім ірвом і землянымі валамі.

Калекцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на страты ў часы Першай сусьветнай вайны і рэвалюцыі, яшчэ ў 1939 годзе калекцыя замку налічвала 39 панцыраў крылатых гусар і 65 знакамітых гусарскіх пік. Увесь рыштунак адносіўся да XVIII стагодзьдзя і належаў гусарам з роты гетмана Ржэвускага. Цяпер ад калекцыі замку засталіся толькі голыя сьцены, а ўсе экспанаты распыленыя паміж ўкраінскімі, польскімі і расейскімі зборамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ред. Кисилёв В. И. Польские гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военное-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]