Падольскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падольскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Каралеўства Польскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Камянец-Падольскі
Дата ўтварэньня 1434
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы Ваяводы падольскія
Кашталяны Кашталяны падольскія
Насельніцтва (1790[1]) 463 087
Плошча 19 152 км²
Час існаваньня 1434—1793
Месцазнаходжаньне Падольскага ваяводзтва
Падольскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Падольскае ваяводзтва на мапе Рэчы Паспалітай 1635

Падо́льскае ваяво́дзтва — ваяводзтва Кароны Каралеўства Польскага, якое ўваходзіла ў склад Малапольскай правінцыі, створанае ў 1434 годзе зь земляў Падольля, якія былі далучаныя ад ВКЛ да Каралеўства Польскага ў XIV стагодзьдзі (гл. Падольскае княства). Пасьля 1793 году ператворанае ў Падольскую губэрню Расейскай імпэрыі. Павятовым старастам быў Каменскі стараста, якому таксама належаў замак у Лятычаве.

Сядзіба пасольскага і дэпутацкага сойміку знаходзілася ў Камянцы Падольскім. У сувязі з захопам Падольля туркамі пасьля Бучацкай дамовы, у 1672—1676 гадах соймікі праводзіліся ў Галічы, а ў 1677—1698 у Львове[2].

Межы ваяводзтва: ад ракі Стрыпа праз Валачыск да Янушпаля. Ад усходу — Мурафа. Паўднёвай граніцай з Малдовай была рака Днестр, а заходняя мяжой — ад Пакуцьця, рэкі Днестр і Стрыпа[3].

Герб: залатое сонца ў белым полі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паветы Падольскага ваяводзтва[4]
Павет Паверхня ў міл² Паверхня ў км²
Камянецкі павет 111,56 6142,50
Лятычаўскі павет 188,05 10354,50
Чырвонагародзкі павет 48,22 2655,00
Разам (ваяводзтва) Σ 347,83 19152,00

Гарады і мястэчкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралеўскія гарады[5][6][7] (выбраныя):

Прыватныя шляхецкія гарады[7]:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tabela: Summaryusz Generalny wszelkich dochodów Rzeczypospolitey tak w Koronie iako i w Litwie z kalkulacyą mil kwadratowych, tak со do dymów, podatków, iako i ludzi, w: Dziennik rządowo-ekonomiczno handlowy. Zaymuiący różne Wiadomości, Rządowe, Handlowe, Ekonomiczne, Fabryczne, Kontraktowe na Dobra, Summy, i Produkta. Zajmujący 3 miesiące kwiecień may czerwiec 1790. R.5. T. II. Warszawa 1790.
  2. ^ Samorząd szlachecki ziemi chełmskiej w strukturze parlamentarnej Rusi (województwa ruskiego) w XVI—XVIII w.
  3. ^ Geografia historyczna literat.ug.edu.pl | data dostępu=2017-11-27
  4. ^ Аляксандар Ябланоўскі, Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym,Gebethner i Wolff, Варшава, 1889 ст.12, там VIII «Ziemie ruskie. Wołyń i Podole»
  5. ^ Magazin für die neue Historie und Geographie Angelegt, t. XVI, Halle, 1782, s. 12-13.
  6. ^ Lustracye królewszczyzn ziem ruskich, Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku / wydał Aleksander Jabłonowski, Warszawa 1877.
  7. ^ а б Zenon Guldon, Jacek Wijaczka, Skupiska i gminy żydowskie w Polsce do końca XVI wieku, w: Czasy Nowożytne, 21, 2008, s. 165—166.