Пакупніцкая здольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пакупніцкая здольнасьць — эканамічны паказьнік, адваротна прапарцыянальны колькасьці валюты, неабходнай для пакрыцьця пэўнага спажывецкага кошыку з тавараў і паслугаў. Падзеньне пакупніцкай здольнасьці валюты называецца інфляцыяй, рост пакупніцкай здольнасьці — дэфляцыяй. Пакупніцкая здольнасьць адной і той жа можа істотна адрозьнівацца ў розных краінах. Канцэптам для міжнароднага параўнаньня эканамічных паказчыкаў зьяўляецца пералік на парытэт пакупніцкай здольнасьці.

Панятак пакупніцкай здольнасьці можа прымяняцца ня толькі ў дачыненьні валютаў, але плацёжаздольнасьці насельніцтва. Пакупніцкая здольнасьць насельніцтва карэлюе з даходамі і можа стымуляваць узровень спажываньня.