Палац Агінскіх (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Агінскіх
лет. Oginskių rūmai
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′36″ пн. ш. 25°17′8″ у. д. / 54.67667° пн. ш. 25.28556° у. д. / 54.67667; 25.28556Каардынаты: 54°40′36″ пн. ш. 25°17′8″ у. д. / 54.67667° пн. ш. 25.28556° у. д. / 54.67667; 25.28556
Архітэктурны стыль клясыцызм
Палац Агінскіх на мапе Летувы
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх
Палац Агінскіх

Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, паміж вуліцамі Конскай і Рудніцкай, пад адрасам вуліца Конская, 5. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XVII — XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі ў Вільні некалькі камяніцаў. У першай палове XVIII ст. Ігнаці Агінскі (1698—1775) збудаваў вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем.

Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму: фасад з боку Конскай вуліцы — архітэктар Ян Хаўтынг, фасад з боку Рудніцкай вуліцы — Тамаш Русэль.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XIX ст. комплекс дапоўнілі жылым будынкам. У другой палове XIX ст. ў залі палаца праходзілі шляхецкія сходы, балі і канцэрты.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжваенны пэрыяд у будынках разьмяшчаліся жыдоўская гімназія, майстэрні, абутковая фабрыка, гандлёвыя крамы, кватэры. У Другую сусьветную вайну ў частцы будынкаў палаца дзейнічаў тэатар віленскага гета.

Па вайне ў палацы некаторы час месьціўся дом культуры міліцыі. У 1972—1982 гадох галоўны будынак ансамбля прыстасавалі пад лялькавы тэатар «Леле» і Моладзевы тэатар[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Levandauskas V. Oginskių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. С. 99—101.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]