Палац Сапегаў (Львоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац
Палац Сапегаў
Львоўскі палац Сапегаў
Львоўскі палац Сапегаў
Краіна Украіна
Места Львоў, вул. Капэрніка, 40а
Каардынаты 50°23′58″ пн. ш. 24°2′18″ у. д. / 50.39944° пн. ш. 24.03833° у. д. / 50.39944; 24.03833Каардынаты: 50°23′58″ пн. ш. 24°2′18″ у. д. / 50.39944° пн. ш. 24.03833° у. д. / 50.39944; 24.03833
Тып будынка жыльлёвы
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Адольф Кун
Заснавальнік Лявон Сапега
Дата заснаваньня 1867
Будаваньне ???—1867 гады
Асноўныя даты:
1972—1976 — рэканструкцыя
Статус Помнік архітэктуры нацыянальнага значэння Украіны[d]
Палац Сапегаў на мапе Ўкраіны
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў на Вікісховішчы

Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Львове па вуліцы Капэрніка, 40а.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў збудаваны ў 1867 року для князя Лявона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі францускага барока XVIII стагодзьдзя (па-француску: Châteauesque). Будынак двухпавярховы, з мэзанінам, галоўны аб’ём мае ў пляне форму квадрату, да якога прымыкае простакутны флігель. Манумэнтальная агароджа з ажурнымі мэталічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сьцены будынку вылучаюцца мяккаю плястыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.

Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду Адам Сапега(pl), які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палацу абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палацу Патоцкіх.

На месцы ўсходняга флігелю палацу, які быў зьнішчаны бомбай у рокі ІІ сусьветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 року паўстала пытаньне пра разборку гэтага будынку.

Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганьням Львоўскае абласное арганізацыі Ўкраінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры(uk). Таварыства выступіла зь ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 року адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраваньні. Да цяперашняга часу ў ім разьмяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пам’ятники містобудівництва та архітектури Української ССР. — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]