Палац Чапскага (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац Чапскага на здымку пач. XX ст.

Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Менску. Збудаваны ў 1894 року, за часамі Другой сусьветнай вайны нязначна пашкоджаны, зьнішчаны ў паваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак зь ювэлірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (прасп. Незалежнасьці, 13).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац узьведзены ў 1894 року паводле праекту архітэктара Віктара Шрэтэра.

Апрача жылых памяшканьняў, на першым паверсе палацу (якраз там, дзе аркады) разьмяшчалася Менскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 року ў будынку палацу адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 сьнежня 1908 року па 3 студзеня 1909 року прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 року біржа зрабілася агульнатаварнай.[1]

Пасьля Другой сусьветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 року палац Чапскага быў зьнесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспэкту.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палацу на ўсю яго вышыню.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 156
  2. ^ Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.