Палац Шандара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац Шандара ў Будзе

Палац Шандара (па-вугорску: Sándor-palota) — палац у Будайскай крэпасьці. Пабудаваны ў 1806 годзе па праекце архітэктара Міхая Полака для графа Вінсэнта Шандара. Са жніўня 1919 году па чэрвень 1941 году ў палацы Шандара працавалі прэм'ер-міністры Вугоршчыны. Падчас Другой сусьветнай вайны палац быў цалкам разбураны. Аднаўленчыя працы завяршыліся толькі ў 2002 годзе. З 22 студзеня 2003 году палац Шандара зьяўляецца афіцыйнай рэзыдэнцыяй Прэзыдэнта Вугоршчыны.

Фасад палацу Шандара ўпрыгожаны барэльефамі, якія адлюстроўваюць грэцкіх багоў і сцэну пасьвячэння графа Шандара ў рыцары. На ўсходняй сьцяне палацу ўсталявана мэмарыяльная дошка ў гонар графа Пала Тэлекі, прэм’ер-міністра Вугоршчыны напярэдадні Другой сусьветнай вайны. У знак пратэсту супраць рашэньня прапусьціць праз тэрыторыю Вугоршчыны нямецікя войскі ён скончыў жыцьцё самагубствам. Інтэр’еры палацу славяцца сваімі габэленамі, крыштальнымі жырандолямі і карцінамі Карая Лотца.

Палац Шандара адкрыты для наведвальнікаў толькі адзін раз на год, звычайна ў верасьні, калі ў рамках штогадовых Дзён культурнай спадчыны Вугоршчыны ў ім праводзіцца выстаўка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Шандарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Каардынаты: 47°29′52″ пн. ш. 19°02′16″ у. д. / 47.4978° пн. ш. 19.0378° у. д. / 47.4978; 19.0378