Палеская легенда (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палеская легенда
Жанр мастацкі
Рэжысэр Пётар Васілеўскі, Мікалай Фігуроўскі
Сцэнарыст
Заснаваны на «Лес шуміць» (1920)[d]
Кампазытар Ісак Любан
Апэратар Уладзімер Акуліч
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1957[1]
Краіна БССР
Старонка на IMDb

«Пале́ская леге́нда» — беларускі мастацкі фільм, зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» па матывах апавяданьня Ўладзімера Караленкі «Лес шуміць». Выйшаў на экраны 5 чэрвеня 1957 году.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маёнтку пана Івана служыць лясьніком прыгонны Раман. Раман ловіць у панскім лесе селяніна Міхася, які забіў лісу (ён з маленькім сынам галадае), і вядзе яго да пана. Тым часам у маёнтку гуляньне. Госьці слухаюць сьпевы Апанаса, вольнага селяніна. За прыгожыя сьпевы пан абяцае выканаць любое жаданьне хлопца. Апанас просіць даць вольную яго нявесьце Аксане. Прыгажосьць дзяўчыны ўражвае пана і яго гасьцей, асабліва пана Антонія, які просіць аддаць яму Аксану ў абмен на зграю сабак. Але ў пана Івана іншыя пляны. Ён адпраўляе Апанаса да гарадзенскага ваяводы сьпяваць на балі і падчас яго адсутнасьці гвалтуе Аксану, а потым вырашае аддаць яе ў жонкі лясьніку Раману…

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У эпізодах здымаліся: Уладзімер Дзядзюшка, Марыя Зінкевіч, Гэрбэрт Дзьмітрыеў, Кузьма Кулакоў, Аляксандар Кістоў, Яўген Карнавухаў, Аляксандра Клімава, Уладзімер Кудрэвіч, Васіль Краўцоў, Вітаўтас Канцлерыс і іншыя[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]