Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палескі ўнівэрсытэт
Лягатып
Лягатып
Заснаваны 5 красавіка 2006 (18 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Канстанцін Шабека
Факультэтаў 5
Колькасьць студэнтаў 3718 (2013)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 52°6′49″ пн. ш. 26°6′46″ у. д. / 52.11361° пн. ш. 26.11278° у. д. / 52.11361; 26.11278Каардынаты: 52°6′49″ пн. ш. 26°6′46″ у. д. / 52.11361° пн. ш. 26.11278° у. д. / 52.11361; 26.11278
Горад Пінск
Вобласьць Берасьцейская
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт polessu.by
Палескі ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Палескі ўнівэрсытэт
Палескі ўнівэрсытэт
Палескі ўнівэрсытэт

Пале́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т (ПалесДУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Пінску (Берасьцейская вобласьць, Беларусь), заснаваная ў красавіку 2006 году на аснове Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжу і мясцовага філіялу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (Менск).

Да 2 красавіка 2013 году падпарадкоўваўся Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь. На 2015 г. ажыцьцяўляў дзённае і завочнае навучаньне, у тым ліку магістрантаў і асьпірантаў. На 2013 г. у ВНУ навучаліся 3718 студэнтаў, у тым ліку 2546 (69%) на дзённай форме. Мае 3 навучальныя корпусы і 5 студэнцкіх гуртажыткаў.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2015 г. унівэрсытэт меў 5 факультэтаў, у тым ліку даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі.

  • Арганізацыі здаровага ладу жыцьця. Заснаваны 7 траўня 2007 году. Месьціцца ў корпусе № 3 (вул. Пушкіна, д. 4). Выпускае спартовых трэнэраў. Мае 3 катэдры: 1) агульнай і клінічнай мэдыцыны, 2) аздараўленчай і адаптыўнай фізычнай культуры, 3) фізычнай культуры і спорту.
  • Банкаўскай справы. Месьціцца на вул. Кірава, д. 24. Рыхтуе аўдытараў, банкаўскіх службоўцаў, рахункаводаў і сыстэміных адміністратараў. Улучае 5 катэдраў: 1) банкаўскай справы; 2) бухгальтарскага ўліку, аналізу і аўдыту; 3) вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналёгіяў; 4) замежных моваў; 5) фінансаў.
  • Біятэхналягічны. Месьціцца ў корпусе № 3. Рыхтуе жывёлаводаў, расьлінаводаў і рыбаводаў. Мае 4 катэдры: 1) біялёгіі, 2) біятэхналёгіі, 3) ляндшафтнага праектаваньня, 4) прамысловага рыбаводзтва і рыбаперапрацоўкі.
  • Эканамічны. Месьціцца на вул. Кулікава, д. 27. Выпускае маркетолягаў, мэнэджараў, турыстычных гідаў і эканамістаў. Мае 6 катэдраў: 1) гуманітарных навук, філязофіі і права; 2) мэнэджмэнту і маркетынгу; 3) турызму і гасьціннасьці; 4) эканамічнай тэорыі; 5) эканомікі і арганізацыі вытворчасьці ў аграпрамысловым комплексе; 6) эканомікі і арганізацыі прамысловай вытворчасьці.

Рэктары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Марыя Дадалка. Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні // Газэта «Зьвязда», 11 сакавіка 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]