Палмэйрас Сан-Паўлу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палмэйрас
Поўная назва Sociedade Esportiva Palmeiras
Заснаваны 1914
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Альянц-Парк
Умяшчальнасьць: 43 713
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
palmeiras.com.br (парт.)

«Палмэйрас» (па-партугальску: Palmeiras) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, заснаваны 26 жніўня 1914 году як «Палестра Італія» італьянскімі імігрантамі. Сваю сучасную назву атрымаў 14 верасьня 1942 году. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу. «Палмэйрас» ёсьць папулярным і пасьпяховым бразыльскім клюбам, які мае каля 18 мільёнаў прыхільнікаў і 126 тысячаў афіляваных прыхільнікаў[1], асабліва сярод бразыльцаў італьянскага паходжаньня. Не зважаючы на ​​тое, што галоўнай зьяўляецца футбольная каманда, існуюць шэраг іншых камандаў клюбу ў розных відах спорту. Клюб 10 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, што робіць яго самым пасьпяховым клюбам Бразыліі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1960, 1967* (як кубак), 1967* (турнір Рабэрту Гомэса Пэдросы), 1969, 1972, 1973, 1993, 1994, 2016, 2018
2022, 2023
1998, 2012, 2015, 2020
2023
1920, 1926, 1926 (дадатковы), 1927, 1932, 1933, 1934, 1936, 1938 (дадатковы), 1940,
1942, 1944, 1947, 1950, 1959 (супэрфінал), 1963, 1966, 1972, 1974, 1976,
1993, 1994, 1996, 2008, 2020, 2022, 2023
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
1933, 1951, 1965, 1993, 2000
1999, 2020, 2021
2022
1998

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Маркус Роша 1988
6 Сьцяг Бразыліі Аб Вандэрлан 2002
7 Сьцяг Бразыліі Нап Дуду 1992
8 Сьцяг Бразыліі ПА Зэ Рафаэл 1993
9 Сьцяг Бразыліі Нап Эндрык Фэліпэ 2006
10 Сьцяг Бразыліі Нап Роні 1995
12 Сьцяг Бразыліі Аб Майке 1992
13 Сьцяг Бразыліі Аб Луан Гарсія 1993
14 Сьцяг Бразыліі Нап Артур 1998
15 Сьцяг Парагваю Аб Густава Гомэс (капітан) 1993
18 Сьцяг Аргентыны Нап Хасэ Мануэль Лёпэс 2000
19 Сьцяг Бразыліі Нап Брэну Энрыке 1996
20 Сьцяг Калюмбіі ПА Эдуард Атуэста 1997
21 Сьцяг Бразыліі Бр Вэвэртан 1987
22 Сьцяг Уругваю Аб Хаакін Пікерэс 1998
23 Сьцяг Бразыліі ПА Рафаэл Вэйга 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс 2002
25 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Мэніну 2000
26 Сьцяг Бразыліі Аб Мурылу Сэркейра 1997
27 Сьцяг Калюмбіі ПА Рычард Рыяс 2000
30 Сьцяг Бразыліі ПА Жаілсан Сыкейра 1995
31 Сьцяг Бразыліі ПА Луіс Гільермэ 2006
32 Сьцяг Бразыліі Аб Густаву Гарсія 2002
33 Сьцяг Бразыліі Аб Мішэл 2003
34 Сьцяг Бразыліі Аб Кайкі Навэс 2002
35 Сьцяг Бразыліі ПА Фабіньню 2002
37 Сьцяг Бразыліі Нап Кевін 2003
39 Сьцяг Бразыліі Нап Даніел Сылва 2004
40 Сьцяг Бразыліі ПА Жон Жон 2002
42 Сьцяг Бразыліі Бр Марсэлу Ломба 1986
51 Сьцяг Бразыліі Бр Кайке Пэрэйра 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]