Палякі ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Польская меншасьць у Беларусі афіцыйна налічвае 396 тысяч прадстаўнікоў і складае другую па колькасьці нацыянальную меншасьць у краіне пасьля расейцаў. Пераважная большасьць беларускіх палякаў пражывае ў заходніх рэгіёнах краіны (у тым ліку 294 тысяч — у Гарадзенскай вобласьці).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Польская этнічная і культурніцкая прысутнасьць на землях сёньняшняй Беларусі пачала фармавацца ў часы Рэчы Паспалітае збольшага ў выглядзе працэсаў добраахвотнай палянізацыі. Большасьць беларускіх палякаў зьяўляюцца нашчадкамі беларускага (літвінскага) сялянства і шляхты рыма-каталіцкага веравызнаньня, якія добраахвотна прымалі польскую ідэнтычнасьць збольшага ў 19 стагодзьдзі. У час Расейскае імпэрыі каталіцтва лічылася «польскай верай», а праваслаўе — «рускай верай», і адпаведна з гэтым насельніцтва зямель сучаснай Беларусі фармальна і нефармальна клясыфікавалася як «польскае» альбо «расейскае».

У той жа час, цягам некалькіх гадоў польская мова мела дзяржаўны статус у раньняй у БССР, разам зь беларускай, расейскай і Ідыш. Ва Ўсходняй Беларусі дзейнічалі арганізацыі польскай меншасьці, Чырвоны касьцёл у Менску быў польскім нацыянальным тэатрам. Аднак, у пачатку 1930-х большасьць польскіх арганізацый ва Ўсходняй Беларусі былі ліквідаваныя савецкімі ўладамі, а іх кіраўніцтва - рэпрэсаванае.

Пасьля савецкага нападу на Польшчу 1939 годзе, Заходняя Беларусь была далучаная да БССР. Многія прадстаўнікі польскай меншасьці былі рэпрэсаваныя, адбыліся масавыя дэпартацыі палякаў па ўсходнія часткі СССР - у Расею, Казахстан, Узбэкістан.

У час Другой Сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі атрады Арміі Краёвай, у якой, аднак, значную частку байцоў складалі беларусы, у тым ліку праваслаўныя.

Пасьля вайны, многія жыхары Беларусі, якія заявілі пра сваю польскую нацыянальнасьць, у 1944-1946 былі пераселеныя ў Польшчу ў рамках савецка-польскага абмена насельніцтвам. Узамен адбылося перасяленьне ў Беларусь этнічных беларусаў з перадаванай Сталіным Польшчы Беласточчыны.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палякі ў Беларусі(2009)
Палякі ў Беларусі(2009)

На сёньняшні дзень лічыцца, што ва ўмовах беларусізацыі і дэ-палянізацыі беларускага Касьцёла маецца тэндэнцыя да асыміляцыі палякаў.

Найбольшая польская арганізацыя ў Беларусі - Зьвяз палякаў на Беларусі (па-польску: Związek Polaków na Białorusi), які у сярэдзіне 90-х гадоў 20 стагодзьдзя меў каля 20 тысячаў сяброў. Аднак пасьля ануляваньня з боку ўладаў вынікаў VI зьезду арганізацыі, які адбыўся ў сакавіку 2005 году, унутры ЗПБ адбыўся раскол. Большая частка сяброў арганізацыі засталася на баку новаабранай старшыні арганізацыі Анджалікі Борыс. У той жа час пэўная частка членаў ЗПБ пасьля правядзеньня ў жніўні таго ж году паўторнага зьезду і абраньня сваім старшынём Юзэфа Лучніка ўтварыла ЗПБ, цалкам кантраляваны ўладамі Беларусі. Цягам апошніх гадоў арганізацыя на чале якой стаіць Анджаліка Борыс зазнае рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў. Арганізацыя выдае часопіс Magazyn Polski і газэту Głos znad Niemna.

Увядзеньне Карты паляка ў 2007 годзе дало магчымасьць тысячам жыхароў Беларусі атрымаць яе, пацьвердзіўшы сваю прыналежнасьць да польскага народу ў польскім кансуляце ў Менску, Горадні або Берасьці. Увядзеньне карты выклікала пратэсты з боку афіцыйных уладаў Беларусі. У беларускіх дзяржаўных СМІ неаднаразова праходзілі кампаніі, скіраваныя супраць Карты Паляка і супраць Польшчы. Апошні выпадак — жнівень 2009 году, калі ў газэце «Звязда» зьявіўся артыкул пад назваю «Карта паляка: хто маўчыць, а хто i крычыць»[1], прыкладна ў гэты ж час на тэлеканалах ОНТ і СТВ зьявіліся відэарэпартажы падобнага зьместу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]