Палітраўма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палітраўма — зборнае паняцьце (мэдыцынскі тэрмін), пад якім маюцца на ўвазе множныя траўматычныя пашкоджаньні органаў або тканак у аднаго пацярпелага[1], ацэненыя па шкале ISS на 17 і больш балаў. Як правіла, палітраўма зьяўляецца сьледзтвам высокаэнэргетычных траўм (мота- і аўтакатастрофы, падзеньне са значнай вышыні й інш.).

Для пацыентаў з палітраўмай характэрна неадпаведнасьць цяжару стану і цяжару пашкоджаньняў, што абумоўлена так званым фэномэнам узаемнага абцяжарваньня.

Звычайна частасьць палітраўмаў не перавышае 14—15% усіх выпадкаў пашкоджаньняў, аднак у экстрэмальных сытуацыях (баявыя дзеяньні, тэхнагенныя і прыродныя катастрофы і да т. п.) іх частасьць узрастае аж да 30—40%.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кавалерский Г. М., Гаркави А. В. 7.1 Классификация политравм. Особенности клинического течения и диагностики // Медицина чрезвычайных ситуаций. Хирургия катастроф. — Москва: Медицинское информационное агентство, 2015. — С. 165. — 376 с — ISBN 978-5-9986-0235-1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Pathophysiology of polytrauma — Keel, M. & Trentz O. — Injury, Volume 36, Issue 6, Pages 691—709
  • Baker, S.P.; B. O’Neill, W. Haddon Jr., W.B. Long (1974). «The Injury Severity Score: a method for describing patients with multiple injuries and evaluating emergency care». The Journal of Trauma (Lippincott Williams & Wilkins) 14 (3): 187—196
  • Множественные и сочетанные травмы — Соколов В. А., «ГЭОТАР» 2006 г.