Палітыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Палі́тыка (ад грэцкага τα πολιτικά) — удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах.

Палітыка складаецца з «сацыяльных стасункаў, што ўключаюць у сябе ўладу або сілу». Яна характарызуецца пэўнымі правіламі палітычнае адзінкі (партыі), а таксама мэтадамі і тактыкай, што выкарыстоўваюцца пры фармуляваньні ды рэалізацыі палітпраграмы.

Палітычная навука ці паліталёгія — гэта збор студыяў, якія скіраваныя на вывучэньне палітычных паводзінаў, аналіз узяцьця ўлады, яе выкананьня. Сумежнымі прадметамі паліталёгіі ёсьць палітычная філязофія і публічная адміністрацыя. Палітфілязофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. Зь іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіраваньня.

Палітычныя сыстэмы і ідэалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёняшні дзень у сьвеце вядома 20 палітычных і ідэалягічных сыстэмаў:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палітыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў