Пантонны мост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пераправа артылерыі па імправізаваным пантонным мосьце, пад дошкамі бачны чоўны і бочкі, Бітва пад Воршай, 1514 год
Пантонны мост на рацэ Сож у Прапойскім раёне

Пантонны мост — мост, які мае плывучыя апоры — пантоны. Разнастайнасьцю пантоннага мосту зьяўляецца наплаўны мост, які ня мае адасобленых пантонаў — плывучымі зьяўляюцца самі пралётныя збудаваньні.

Асноўнае прымяненьне пантонных мастоў — арганізацыя часовых перапраў праз водныя перашкоды пры аварыі або ў час рамонту стацыянарных мастоў, у вайсковай справе, пры ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў і іншых. Аднак сустракаюцца і функцыянуюць таксама і пастаянныя пантонныя і наплаўныя масты .

Плюсам пантонных мастоў зьяўляецца іх транспартабэльнасьць (як па вадзе, так і па сушы ў разабраным стане), шпаркасьць мантажу. Да недахопаў адносяцца стварэньне праблем для суднаходзтва, малая апорная здольнасьць, залежнасьць ад ветру, хваль і ўзроўню вады, немагчымасьць эксплюатацыі ў пэрыяд крыгаходу і ледаставу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пантонны мостсховішча мультымэдыйных матэрыялаў