Папаратнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Папаратнае
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Папаратнянскі
Насельніцтва: 897 чал. (2000)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′ пн. ш. 29°59′ у. д. / 52.767° пн. ш. 29.983° у. д. / 52.767; 29.983Каардынаты: 52°46′ пн. ш. 29°59′ у. д. / 52.767° пн. ш. 29.983° у. д. / 52.767; 29.983
Папаратнае на мапе Беларусі
Папаратнае
Папаратнае
Папаратнае

Па́паратнае[1] — вёска ў Беларусі. Цэнтар Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 897 чал. (2000). Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад места Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 104 км ад Гомелю.

Каля вёскі ёсьць паклады суглінкаў. На поўначы мэліярацыйныя каналы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году валоданьне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, 3 ветракі, кузьня, піцейны дом. У 1909 годзе 1123 дзесяціны зямлі.

У 1920-я гады зь вёскі вылучаны пасёлак Дружны, які ў 1962 годзе далучаны да вёскі Шыхаў. У 1924 годзе зь сяла Папаратнае вылучаны пасёлак Адраджэньне (у 1962 годзе далучаны да вёскі Папаратнае). З 20 жніўня 1924 году цэнтар Папаратнянскага сельсавету Стрэшынскага, з 4 жніўня 1927 году Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 гады Жлобінскага раёнаў Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», мелася МТС. У часе нямецка-савецкай вайны зь лета 1942 дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік В. З. Фамянок). У лістападзе 1943 акупанты спалілі 238 двароў, забілі 60 жыхароў. У баях каля вёскі ў 1944 годзе загінуў 1051 савецкі салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 126 жыхароў, у памяць пра якія ў 1954 годзе ў вясковым парку ўсталявалі скульптуру салдата. У 1966 годзе да вёскі далучаныя мястэчкі Вішанькі, Дубец, Ляды, Новыя, Савін, Чэчэнеў. Цэнтар калгасу «Іскра». Працуюць швейная і шавецкая майстэрні, малочны завод, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі, сталовая, 2 крамы.

У склад Папаратнянскага сельсавету ўваходзілі да 1962 году пасёлкі Адраджэньне, Марс, Новая Паляна, Рэкорд, да 1966 году пасёлкі Вішанькі, вёскі Восева Буда, Дубец, Калінаўск, Лучанск, Ляды, Новыя, Первамайск, Пятрова Паляна, Савін, Чэчэнеў, да 1967 году пасёлкі Работка, Ліпавы (усе ў наш час не існуюць).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]