Парагенэратар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парагенэратар — апарат для вытворчасьці вадзяной пары. Пара можа атрымлівацца за кошт спальваньня арганічнага паліва (тады парагенератар называецца паравым катлом), за кошт выкарыстоўваньня электраэнэргіі (электракацёл), выкарыстоўваньня атамнай энэргіі і іншымі спосабамі.

Парагенэратары атамных электрастанцый[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У залежнасьці ад схемы атамнай электрастанцыі (адна-, дзвух- ці трохконтурная) ролю парагенэратара на ёй могуць адыгрываць розныя прыстасаваньні. На аднаконтурных станцыях (вода падаецца ў рэактар, пераўтвараецца там у пару, і гэтая ж пара ідзе ў паравую турбіну) парагенэратарам будзе непасрэдна рэактар. На дзьвюхконтуных парагенэратарам зьяўляецца спэцыяльны цеплаабменьнік, у якім пара ўтвараецца за кошт цяпла гарачай вады пад ціскам (або іншай вадкасьці), газа ці расплаўленага мэталу, якія ў сваю чаргу наргэваюцца ў рэактары (першы контур), а вырабленная пара ідзе ў турбіну (другі контур). Таксама існуюць трохконтурныя рэктары (у першых двух контурах цыркулююць расплаўленны мэтал, трэці контур — паравадзяны). Тут парагенэратарам зьяўляецца цеплаабменнік паміж другім і трэцім контурам.