Парк імя Янкі Купалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Парк
Парк імя Янкі Купалы
Помнік Янку Купалу
Помнік Янку Купалу
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.90556; 27.56639Каардынаты: 53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.90556; 27.56639
Аўтар праекту І. Рудэнка
Дата заснаваньня 1949
Парк імя Янкі Купалы на мапе Беларусі ±
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Commons-logo.svg Парк імя Янкі Купалы на Вікісховішчы

Па́рк імя́ Я́нкі Купа́лы — парк у цэнтры Менску недалёка ад плошчы Перамогі. Месьціцца ў чатырохкутніку, утвораным вуліцай Янкі Купалы, праспэктам Незалежнасьці і ракой Сьвіслач. Заснаваны ў 1949 годзе[1] ў год сьвяткаваньня 30-х угодкаў утварэньня БССР. Названы ў гонар славутага беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекту І. Рудэнка.[2]

Гісторыя парку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закладзены пасьля вайны як парк імя 30-годзьдзя БССР. Рукамі жыхароў гораду на плошчы тады 7 га былі высаджаны сотні дарослых дрэваў амаль што ўсіх пародаў, якія ёсьць на Беларусі. Сярод дрэваў, што сёньня растуць у парку, — блакітны клён, манчжурскі арэх і сыбірская сасна.[3] Да зьяўленьня парку на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Сьвіслач у час веснавой паводкі разьлівалася так, што пераўтваралася ў вялікую раку, якая прыносіла мінчанам шмат ліха. Калі пачалі закладаць парк, гэтае месца паднялі амаль на 3 мэтры, а раку ўзялі ў бетонныя берагі. Рэчышча ракі ў межах парка было пашырана з 20 да 120 мэтраў.[2]

Мэмарыяльна-скульптурны комплекс
Музэй Янкі Купалы

Галоўная алея парку месьцілася па дыяганалі ад пр. Незалежнасьці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Сьвіслачы. На скрыжаваньні галоўнай і цэнтральнай алеяў, у цэнтры парку месьціўся фантан.

У 1959 годзе на тэрыторыі парку ўзьведзены будынак літаратурнага музэю Янкі Купалы. Музэй пабудаваны прыкладна на тым месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 19271941 гг. Сам дом згарэў падчас бамбардзіровак на пяты дзень вайны. У 1962 годзе ў гонар 80-гадовага юбілею Янкі Купалы парк атрымаў імя вялікага беларускага Песьняра.

Перапляніроўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі знаходзіўся помнік С. Грыцаўцу (перанесены). У 1972 годзе да 90-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы ў парку ўсталявалі помнік паэту (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Засьпіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Праект помніка ацэньваўся як адзін з найбольш удалых прыкладаў кампазыцыйнай сувязі з прасторавым асяродзьдзем.[4] Адначасова быў перабудаваны й фантан, скульптурная кампазыцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага сьвята — «Купальле», пусканьне вянкоў у ваду, з-за чаго фантан атрымаў назву «Вянок». У 1980-я1990-я гады ў парку ўсталявана шмат скульптураў, зробленых мастакамі на пленэрах і падараваных парку.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па іншых зьвестках — у 1950 годзе.
  2. ^ а б в Менскі парк імя Янкі Купалы Менскі дзяржаўны каледж электронікі Праверана 28 жніўня 2013 г.
  3. ^ Парк імя Янкі Купалы inyourpocket.com Праверана 28 жніўня 2013 г.
  4. ^ Літаратура і мастацтва ў БССР у 20-70-я гады library.by Праверана 29 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000152

Commons-logo.svg  Парк імя Янкі Купалысховішча мультымэдыйных матэрыялаў