Парлямэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Парля́мэнт (па-ангельску: parliament, па-француску: parlement, ад parler — казаць) —

  1. агульны назоў вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа ў дэмакратычных дзяржавах. У гэтым сэнсе тэрмін парлямэнт ужываецца ў канстытуцыях Украіны, Расеі, Таджыкістана, Туркмэністана.
  2. Уласнае найменьне для пазначэньня вышэйшага прадстаўнічага органа. Ужываецца ў Беларусі, Малдове, Грузіі, Бэльгіі, Казахстане, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Італіі, Канадзе, Румыніі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах.

Парлямэнт лічыцца прадстаўнічым органам, гэта значыць які прадстаўляе волю насельніцтва. Гэтая якасьць парлямэнта выцякае са спосабу яго фармаваньня — шляхам усеагульных выбараў. У сучасных дзяржавах парлямэнты, як правіла, нададзеныя ўладай прымаць законы, у той або іншай меры фармаваць і кантраляваць выканаўчую ўладу (напрыклад, выносіць вотум недаверу ўраду і ажыцьцяўляць працэдуру імпічмэнта прэзыдэнту).

Commons-logo.svg  Парлямэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў