Парлямэнт Вялікабрытаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будынак Парлямэнту (Ўэстмінстэрскі палац)

Парлямэнт Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі (па-ангельску: Parliament of the United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — найвышэйшы заканадаўчы орган у Злучаным Каралеўстве і Каралеўскіх заморскіх тэрыторыях. Яго ўзначальвае Брытанскі манарх. Парлямэнт дзьвюхпалатны, уключае ў сябе верхнюю палату, званую Палату лордаў, і ніжнюю палату, званую Палату абшчынаў. Палата лордаў не выбіраецца, яна ўключае ў сябе лордаў духоўных (вышэйшае духавенства англіканскай царквы) і лордаў сьвецкіх (членаў пэрства). Палата абшчын, наадварот, дэмакратычна абіраемая палата. Палата лордаў і Палата абшчын зьбіраюцца ў розных памяшканьнях Ўэстмінстэрскага палаца ў Лёндане. Па звычаі, усе міністры, уключаючы прэм’ер-міністра, выбіраюцца выключна з складу парлямэнту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Парлямэнт Вялікабрытаніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў