Партал:Беларусь/Артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі

Касту́сь Каліно́ўскі (Вінцэ́нт Канстанці́н Каліно́ўскі; 2 лютага [ст. ст. 21 студзеня] 1838 — 22 сакавіка [ст. ст. 10 сакавіка] 1864) — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў; рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт. У наш час К. Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў сьвеце.

Шляхецкі род Каліноўскіх гербу «Калінова» вядомы з канца XV стагодзьдзя. Продкі Кастуся Каліноўскага на працягу амаль ста гадоў валодалі маёнткам Калінава на Бранскай зямлі, на памежжы Літвы і Польшчы, але ў 2-й палове XVIII стагодзьдзі маёнтак быў прададзены. Бацька — безьзямельны гарадзенскі шляхціц, уладальнік невялікай ткацкай мануфактуры Сымон (Сямён) Каліноўскі; маці, Вераніка Каліноўская (у дзявоцтве Рыбінская), памерла, калі Кастусю было 5 гадоў..::::::::::::::::Увесь артыкул