Партніхі (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партніхі
Шивачки
Жанр драматычны фільм[d]
Рэжысэр Людміл Тодараў
Сцэнарыст
Прадусар Petya Braykova, Brayko Braykov, Vlado Shishkov
У ролях

Аляксандра Сжаджыева,
Елен Колева,
Віялета Маркоўска,

Асен Блацечкі
Кампазытар Антоні Дончаў
Апэратар Еміл Хрыстаў
Дата выхаду 2007
Працягласьць 96 хвілін
Краіна Баўгарыя
Мова баўгарская
Старонка на IMDb

«Партніхі» — мастацкі фільм-драма баўгарскага рэжысэра Людміла Тодарава. Выйшаў у 2007 годзе.

Анатацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правінцыйныя прасцячкі — Дора, Алена і Каця прыехалі скараць сталіцу, марачы стаць мадэлямі. Але жыцьцё як заўсёды аказалася больш багатым на падзеі.

У выніку Дора і Алена трапляюць у мясную краму, а Каця, дзякуючы сваёй зьнешнасці, уладкоўваецца афіцыянткай у модную кавярню. Яна становіцца палюбоўніцай сутэнэра і паступова аддаляецца ад сваіх сябровак. Алена закахалася ў жанатага мужчыну і, апынуўшыся уцягнутай у любоўны трохкутнік, спрабуе скончыць жыцьцё самагубствам. Назіраючы за тым, як блізкія сяброўкі становяцца чужымі адна для адной, Дора адчайна спрабуе што-небудзь зьмяніць.

Прыдзірлівая і дзёрзкая чартоўка Алена супрацьпастаўленая старамоднай, але хітрай спакусьніцы Каці, і абедзьве яны знаходзяцца ў апазыцыі да бездакорнай праведніцы Доры. Хто ўрэшце выйдзе пераможцам?

Інтрыга захоўваецца да апошніх сэкунд фільма.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксандра Сжаджыева — Дора
  • Елен Колева — Алена
  • Віялета Маркоўска — Каця
  • Асен Блацечкі — Valyo

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Узнагарода Людмілу Тодараву ад Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (па-француску: FIPRESCI (La Fédération Internationale de la Presse Cinématographique)) на Сафійскім кінафэстывалі, 2008
  • Адмысловая ўзнагарода журы конкурсу «Усход Захаду» на міжнародным кінафэстывалі «Карлавы Вары», 2008