Партыя аматараў піва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партыя аматараў піва
Лідэр партыі Андрэй Рамашэўскі
Дата заснаваньня 1993
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія лібэральная
Статут

Па́ртыя ама́тараў пі́ва (ПАП) была створаная ў Менску ў 1993 годзе. Афіцыйна дзейнічала да восені 1997 году, пакуль не была зачыненая рашэньнем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У рэчаіснасьці дзейнасьць партыі была часова прыпыненая адпаведным рашэньнем Цэнтральнага каардынацыйнага камітэту ПАП яшчэ ўвосень 1996 году.

Сябры партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цалковая колькасьць сябраў ПАП у 1995 годзе складала прыблізна 2500 (некаторыя асобныя справы засталіся ў рэгіянальных суполках і не былі перададзеныя да Кіраўніцтва справамі выканкаму ПАП). Сярод сябраў партыі — мастак Міхал Анемпадыстаў (аўтар партыйнае сымболікі), музыкі Сяргей Скрыпнічэнка (žygimont VAZA), Лявон Вольскі (N.R.M.), журналіст Севярын Квяткоўскі, лідэр Свабодных прафсаюзаў Беларусі Генадзь Быкаў, старшыня Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі.

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацоўка партыйнае сымболікі была даручана беларускаму графіку Міхалу Анемпадыставу, ідэйнаму бацьку «Народнага Альбому» і шматлікіх іншых культурных праектаў. Вынік ягонае працы — выява вожыка з куфлем піва ў адной лапцы й бел-чырвона-белым сьцяжком у другой — быў зацьверджаны ЦКК ПАП аднагалосна.

Зьезды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Першы зьезд (заснавальны) — 10 жніўня 1993
  • Другі зьезд (праграмовы, рэарганізацыйны) — 3—4 верасьня 1994
  • Трэці зьезд (перадвыбарчы, пазачарговы) — 1995