Партыя свабоды і прагрэсу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП)
Лідэр партыі Уладзімер Навасяд
Дата заснаваньня 2003
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія Лібэралізм
Афіцыйны сайт www.liberaly.org

Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП) — створаная ў Беларусі з 2003 году палітычная партыя лібэральнай арыентацыі. Вынік эвалюцыйнага разьвіцьця моладзевага руху «Грамадзянскі форум».

Старшыня — Уладзімер Навасяд.

Партыя знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 лістапада 2003 г., 29 траўня 2004 г., 29 траўня 2005 г. мінулі Ўстаноўчыя зьезды Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП), якія прынялі рашэньне аб стварэньні партыі і зацьвердзілі Статут, Праграму і Маніфэст Партыі свабоды і прагрэсу. Ва ўсіх трох выпадках Міністэрства юстыцыі Беларусі пад рознымі падставамі адмаўляе ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхіляе скаргі ініцыятараў стварэньня партыі на рашэньні Мінюста, якія заснавальнікі партыі завуць палітычна матываванымі.

Аснову новай партыі складуць былыя і дзейсныя актывісты моладзевага руху «Грамадзянскі форум», а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партыяў, якой блізкія лібэральныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабодаў чалавека, абароны прыватнай уласнасьці. Асноўны акцэнт у працы робіцца на прыцягненьні раней палітычна неангажаваных маладых людзей, сталай прысутнасьці на выбарчых акругах, актыўным удзеле ў мясцовых і парлямэнцкіх выбарах.

Найбольшая колькасьць прыхільнікаў стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях Рэспублікі Беларусь.

Партыя свабоды і прагрэсу запоўніць пустуючую нішу ў палітычным спэктры краіны — стане першай лібэральнай партыяй у Беларусі (ужо існая ў Беларусі Аб'яднаная грамадзянская партыя грунтуецца на кансэрватыўных ідэях і заве сябе «лібэральна-кансэрватыўнай»). ПСП намерваецца артыкуляваць і ўмацоўваць лібэральныя ідэі ў Беларусі, як краіне з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалёгіямі. Эўрапейская інтэграцыя Беларусі — асноўная тэза ў міжнароднай складніку палітычнай плятформы створанай Партыі свабоды і прагрэсу.

Падрыхтоўку да чацьвёртага Ўстаноўчага зьезду ў кан. 2007 г. — пач. 2008 г. вёў у адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі Арганізацыйны камітэт па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) на чале з Уладзімерам Навасядам. У рамках падрыхтоўкі папаўняўся сьпіс жадаючых стаць заснавальнікамі партыі, вялася праца над ідэалягічнай плятформай новай партыі і інш.

18 красавіка 2009 году ў Магілёве адбыўся чарговы ўстаноўчы зьезд партыі. У зьезьдзе прыняло ўдзел 73 дэлегата з усіх рэгіёнаў Беларусі. Падчас форуму быў прыняты статут партыі, а таксама зацьверджаная праграма яе дзейнасьці. Дэлегаты абралі старшынём Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімера Навасяда. Першым намесьнікам старшыні ПСП абраны Аляксандар Сілкоў, намесьнікамі — Сяргей Казлоўскі, Міхась Бусьляеў і Аляксандар Мельнікаў.

18 траўня 2009 году ў Міністэрства юстыцыі Беларусі пададзены дакумэнты на рэгістрацыю Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП). 15 чэрвеня Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі партыі.

Ленінская раённая камісія па выбарах у Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў 12 сьнежня 2017 году зарэгістравала ініцыятыўную групу намесьніка старшыні «Партыі Свабоды і Прагрэсу» Сяргея Казлоўскага. Сяргей Казлоўскага балатуецца па Ракасоўскаму выбарчай акрузе № 11. Мясцовыя Выбары адбудуцца 18 лютага 2018 году. 15 актывістаў ПСП падалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]