Парцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парцава
польск. Parcevo
Парцава
Першыя згадкі: 1576
Былая назва: Пятрова
Мясцовая назва: Parciovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 196 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.73333; 23.25Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.73333; 23.25
Парцава на мапе Польшчы
Парцава
Парцава
Парцава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Парцава (па-польску: Parcewo, па-падляску: Parciovo) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Бельск-Падляскі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска існавала на мяшчанскай зямлі вялікакняскага, а пасьля каралеўскага Бельску ўжо ў 16 ст., а яе жыхары мелі статус мяшчанаў. Была заснаваная на гасьцінцы з Бельску ў Камянец. Парцава было моцна пашкоджанае ў час швэдзкіх войнаў, а паднялося з заняпаду толькі пасьля 1744 г., калі кароль Аўгуст Сас пацьвердзіў бельскія прывілеі. Паводле перапісу насельніцтва з 1798 г. было тут 120 гаспадарак. У 1847 годзе заснаваная была парцаўская сялянская школа - першая сялянская школа ў бельскім павеце. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 8 палякаў і 266 беларусаў. У час нямецкай акупацыі (1941 - 1944 гг.) у Парцаве існавала беларуская школа, якой загадвалі супругі Ільля і Натальля Федаровічы.

Гістарычныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмітраўская царква — пабудаваная за сродкі жыхароў Парцава ў 1876 г. на вясковых могілках у цэнтры вёскі. У 1897 г. да царквы была дабудаваная вежа-званіца.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парцавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў