Парэцкі раён (Беластоцкая вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парэцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Парэчча
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Дата скасаваньня 25 лістапада 1940
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Парэ́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (афіцыйна — вёска) Парэчча.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў створаны 15 студзеня 1940 году. Тэрыторыя раёну складала 1405 км² з насельніцтвам 21 500 чалавек.

12 кастрычніка 1940 году раён падзелены на 1 пасялковы (Друскеніцкі) і 10 сельскіх саветаў (Берштаўскі, Друскеніцкі, Ліхачаўскі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі, Наварудзкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі, Прывалкаўскі, Шгелярскі).

На поўначы раён межаваў зь незалежнай Летувіскай Рэспублікай.

У другой палове 1940 году частка раёну разам з Друскенікамі была перададзеная новаўступілай у Савецкі Саюз Летувіскай ССР. Друскеніцкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі і Шгелярскі сельсаветы ўвайшлі ў склад Аліцкага павету.

У выніку 25 лістапада 1940 году раён быў скасаваны, а пазасталая частка была падзеленая паміж Гарадзенскім (Ліхачоўскі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы) і Скідзельскім (Берштаўскі і Наварудзкі сельсаветы) раёнамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 431 с.: іл. ISBN 5-85700-084-Х. С. 115
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2 С. 157
  • Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 65