Пасуш ды Фэрэйра (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Партугаліі Пасуш ды Фэрэйра
F.C. Paços de Ferreira.png
Поўная назва Futebol Clube
Paços de Ferreira
Заснаваны 1950
Горад Пасуш ды Фэрэйра, Партугалія
Стадыён Мата Рэал
Умяшчальнасьць: 5 255
Галоўны трэнэр Паўлу Фансэка
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2013—2014 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Пасуш ды Фэрэйра (па-партугальску: F.C. Paços de Ferreira) ― партугальскі футбольны клюб, які грунтуецца ў горадзе Пасуш ды Фэрэйра, акруга Порту. Клюб быў заснаваны ў 1950 годзе, у цяперашні час гуляе ў першым дывізіёне партугальскага чэмпіянату, праводзячы хатнія гульні на стадыёне Мата Рэал, які здольны зьмясьціць 5172 чалавек. Гэты стадыён «Пасуш ды Фэрэйра» выкарыстоўвае з 1973 году. Клюбнымі колерамі зьяўляюцца жоўты й зялёны.

«Пасуш ды Фэрэйра» атрымлівала перамогу ў другім дывізіёне тры разы, а дзякуючы добраму выступу ў сэзоне 2006―2007 гадоў, на настпуны год каманда кваліфікавалася ў розыгрыш Кубка УЭФА. У сэзоне 2012―2013 гадоў клюб, на дзіва, заняў выніковае трэцяе месца й атрымаў магчымасьць у ўдзелу ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў 2013―2014 гадоў упершыню ў сваёй гісторыі. «Пасуш ды Фэрэйра» мае цікавую звычку гуляць супраць гішпанскай «Сэльты» перад пачаткам кожнага сэзону.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя клюбу ўзыходзіць да 1930 году, калі ён меў назоў «Спартовы клюб Пасэнсі» (парт. Sport Club Pacense)[1]. Клюб гуляў два дзесяцігодзьдзі на аматарскім узроўні, пакуль не заявіўся ў ніжэйшы дывізіён чэмпіянату Партугаліі ў 1950-х гадох пад назвай «Васка да Гама», у гонар аднайменнага бразыльскага клюбу. Аднак празь нейкі час клюб зьмяніўсвае колеры й назву, стаўшы «Пасуш ды Фэрэйра».

Пад новай назвай клюб упершыню згуляў 19 лістапада 1950 году супраць клюбу «Лаўзада», перамогшы зь лікам 2:1. Першы годл у гісторыі клюбу забіў Агустыньню Алвэш. Клюб выступаў у трэцяй рэгіянальнай лізе Партугаліі да сэзону 1956―1957 гадоў, дзе яны сталі чэмпіёнамі. Клюбная эмблема была зроблена ў сэзоне 1961―1962 гадоў і выкарыстоўваецца да гэтага часу.

Потым клюб вылецеў зь лігі, але затым вярнуўся ў яе, на радасьць сваіх прыхільнікаў, якія 17 чэрвеня 1973 году вывалілі на вуліцу пасьля заключнай гульні супраць клюбк «Пэразыньню», якую клюб давёў да перамогі зь лікам 3:0. Праз год, 14 чэрвеня 1974 году, клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне пасьля перамогі над «Эштрэлай». Героям той гульні быў бамбардзір Маскарэньняш.

Пасьля выхаду ў Супэрлігу ў 1990-х гадох і вылету зь яе ў сэзоне 2003―2004 гадоў, клюб заняў шостае месца ў сэзоне 2006―2007 гадоў, такім чынам, атрымаўшы правы на ўдзел у кваліфікацыі Кубка УЭФА. На чале той каманды стаяў трэнэр Жузэ Мота, які дамогся ў тым сэзоне ўражлівай перамозе над «Спортынгам» і нічыйнымі вынікамі з «Бэнфікай» і «Порту». Аднак у дэбютным сэзоне эўракубкаў клюб выляцеў у першым жа раўндзе, атрымаўшы паразу а нідэрляндзкага АЗ зь лікам 0:1 паводле сумы абедзьвюх сустрэч.

У сэзоне 2012―2013 гадоў клюб нечакана кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў упершыню ў сваёй гісторыі, пасьля дасягненьня трэцяга месца ў лізе, апярэдзіўшы ў табліцы клюб «Брага». Гэты сэзон зьяўляецца самым пасьпяховым у гісторыі клюбу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 28 студзеня 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Рафаэл Дэфэндзі 1983
4 Сьцяг Партугаліі ПА Рамэў Роша 1986
5 Сьцяг Партугаліі Аб Элдэр Лопіш 1989
6 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Фэрэйра (ар. Альянэнсі) 1992
7 Сьцяг Партугаліі ПА Мінока Эштрэла 1988
9 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Сысэру Сэмэду 1986
10 Сьцяг Партугаліі ПА Сэржыю Алівэйра 1992
11 Сьцяг Партугаліі Нап Бруну Марэйра 1987
12 Сьцяг Бразыліі Нап Эдсан Фарыяш 1992
13 Сьцяг Бразыліі Аб Жаілсан 1991
15 Сьцяг Партугаліі Аб Нэлсан Пэдрозу 1985
16 Сьцяг Пэру Нап Паўлё Уртада 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Партугаліі ПА Вашку Роша 1989
19 Сьцяг Каба-Вэрдэ Аб Рыкарду 1980
22 Сьцяг Бразыліі Аб Радрыга Гала 1986
23 Сьцяг Партугаліі Бр Марка
25 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэзыньню 1995
31 Сьцяг Партугаліі ПА Дыёгу Разаду 1990
44 Сьцяг Бразыліі Аб Рафаэл Амарым 1987
45 Сьцяг Партугаліі Бр Антонію Філіпэ 1985
65 Сьцяг Партугаліі Аб Фабію Кардозу (ар. Бэнфіка) 1994
77 Сьцяг Партугаліі ПА Рубэн Пінту (ар. Бэнфіка) 1992
81 Сьцяг Партугаліі ПА Мануэл Жузэ 1981
88 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Жан Сэры 1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]