Пацейкаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пацейкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пацейкі
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 992 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паце́йкаўскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пацейкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці.

З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 24 траўня 1960 году ў склад сельсавету з Бабаўнянскага сельсавету пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкаваньня Капыльскага пассавету — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)[1].

Зь 5 красавіка 2017 году зьліквідаваныя пасёлак Леванова і вёска Пнівада.[2]

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2009 году — 18 населеных пунктаў: 2 пасёлкі і 16 вёсак.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 630 гаспадарак, 1358 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 163; працаздольным — 680; старэй за працаздольны — 515).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. ^ «Об упразднении деревни Пнивода и поселка Леоново Потейковского сельсовета Копыльского района». Решение Копыльского районного Совета депутатов от 24 февраля 2017 г. № 133 (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]