Пачапава (Баранавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пачапава
трансьліт. Pačapava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Пачапаўскі
Плошча:
  • 1,0303 км²[1]
Насельніцтва: 212 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225344
СААТА: 1204883081
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′44″ пн. ш. 25°49′20″ у. д. / 53.36222° пн. ш. 25.82222° у. д. / 53.36222; 25.82222Каардынаты: 53°21′44″ пн. ш. 25°49′20″ у. д. / 53.36222° пн. ш. 25.82222° у. д. / 53.36222; 25.82222
Пачапава на мапе Беларусі ±
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пача́пава[2] — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Пачапава зьяўляецца цэнтрам Пачапаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1428 годзе ўласнасьць вялікага князя Вітаўта. У 1567 годзе маёнтак, уласнасьць Яна Кміты Стрэтавіча, які выстаўляў 15 вершнікаў. У 1567 годзе ўласнасьць Міхаіла Богушавіча Пачапаўскага, які выстаўляў 2 вершнікі.

У XVIII стагодзьдзі маёнтак Корсакаў у складзе Рэчы Паспалітай.

З 1793 году вёска, цэнтар воласьці Наваградзкага павету.

У 1863 годзе адкрыта народная вучэльня. У 1867 годзе на сродкі мясцовых жыхароў і дзяржавы пабудавана новая парафіяльная Сьвята-Пакроўская праваслаўная царква. Праваслаўны прыход налічваў каля 3 тысячаў прыхаджан, зь якіх пісьменныя складалі 8% (1879). Царква мела каля 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 40 ворыва. У першай палове 1880-х гадоў 20 двароў, 204 жыхары, дзейнічалі валасное праўленьне, народная вучэльня, праваслаўная царква, за 3 вярсты ад сяла знаходзіўся вінакурны завод.

Асноўным заняткам тутэйшага насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Для кожнай сялянскай сям’і былі ўласьцівы таксама такія промыслы, як прадзеньне, ткацтва, шыцьцё адзеньня, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, пляценьне кошыкаў. Бытавалі кавальскі і сталярны промыслы.

На пачатку XX стагодзьдзя працавала народная вучэльня (у 1901 годзе навучаліся 85 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак).

З 1921 году ў складзе Польшчы, цэнтар Пачапаўскай гміны Наваградзкага павету.

З 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне.

З канца чэрвеня 1941 году да 9 ліпеня 1944 году вёска пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1943 году гітлераўцы спалілі 64 двары і забілі 41 жыхара. Пасьля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 212 чалавек
  • 1999 год — 292 чалавекі
  • 1970—313 чалавек
  • 1959—302 чалавекі
  • 1940—311 чалавек, 83 двары
  • 1921—229 чалавек, 32 двары
  • 1909—345 чалавек, 50 двароў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://map.nca.by
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 75

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Берасьцейская вобласьць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Менск, Белта, 2000, стар 719.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]