Пашкоўшчына (гміна Орля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пашкоўшчына
польск. Paszkowszczyzna, бел. Пашкоўшчына[a]
Мясцовая назва: Paškôvščyna
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 114 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.68333; 23.26667Каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.68333; 23.26667
Пашкоўшчына на мапе Польшчы
Пашкоўшчына
Пашкоўшчына
Пашкоўшчына

Пашкоўшчына (па-польску: Paszkowszczyzna, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Пашкоўшчына, па-падляску: Paškôvščyna[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Орлі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1653 годзе існаваў тут адзін з трох фальваркаў арлянскай землі. Працавалі тут пераважна мужыкі з Тапчыкалаў і Шарнёў. Вядома, што ў 1655 годзе было тут 30 гаспадароў, 3 кавалі. Пашкоўшчына шчасьліва прайшла войны паловы XVII ст. і ўвесь час у фальварку гадавалася некалькі сотняў авечак. У XIX стагодзьдзі вёска хутка разьвівалася (у 1832 г. пражывалі тут каля 100 жыхароў, а ў 1915 насельніцтва дасягло 250 жыхароў)[3]. У міжваенны пэрыяд Пашкоўшчына прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 129 жыхароў (113 праваслаўных беларусаў і 16 габрэяў)[4].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Paškôvščyna svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
  3. ^ Мікола Сахарэвіч Пашкоўшчына (пол.) Urząd Gminy Orla Праверана 27 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.