Паэтычная вольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паэты́чная во́льнасьць (па-лацінску: licentia poetica) — наўмыснае або міжвольнае адступленьне ад агульнапрынятых моўных нормаў у вершаваных творах дзеля захаваньня ў іх мэтрычнага малюнка ці рыфмы. Гэта могуць быць неўласьцівыя для літаратурнай мовы словы, націскі, слоўныя скарачэньні і г. д. Так, у вершы Я. Купалы «Беларускім партызанам» сустракаецца слова «гітлерцы» замест «гітлераўцы»: «Рэжце гітлерцаў паганых».

Злоўжываць паэтычнай вольнасьцю нельга. Разам з тым яе трэба адрозьніваць ад звычайнай моўнай неахайнасьці аўтара.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]