Паядынак (ток-шоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паядынак
рас. Поединок

Лягатып перадачы
Жанр Дэбаты
Аўтар Уладзімер Салаўёў
Вытворчасьць ООО «МБ групп»
Вядоўца Уладзімер Салаўёў
Краіна вытворчасьці Расея
Мова расейская
Колькасьць сэзонаў 2
Колькасьць выпускаў 60 (сьпіс выпускаў)
Вытворчасьць
Працягласьць от 65 да 95 хвілінаў
Трансьляцыя
Канал Расея-1 (у РФ)
РТР-Плянэта (па-за РФ)
Фармат кадра 4:3
Пэрыяд трансьляцыі з 2 верасьня 2010 году
Храналёгія
Папярэднічалі перадачы Да бар'еру!
Падобныя перадачы Адзін на аднаго,
Працэс, Гістарычны працэс,
Гардон Кіхот,
Мяркуйце самі
Спасылкі
Афіцыйны сайт

«Паядынак» (па-расейску: Поединок) — расейскае грамадзка-палітычнае ток-шоў. Выходзіць па чацьвяргах увечары. Першы выпуск перадачы на тэлеканале «Расея-1» адбыўся 2 верасьня 2010 году. Вядоўца — Уладзімер Салаўёў. Праграма выходзіць у прамым этэры на Далёкім Усходзе Расеі (Дубль-1), а для іншых рэгіёнаў Расеі й замежных краінаў праграма трансьлюецца ў запісы. Працягласьць аднаго выпуску (за выключэньнем рэклямных блёкаў) складае ад 65 да 95 хвілінаў.

Раней яна выходзіла па пятніцах на былым канале ТВС пад гэтай жа назваю з 7 чэрвеня 2002 па 21 чэрвеня 2003 году, але потым зачынілася разам з тэлеканалам, а затым з 4 верасьня 2003 па 23 красавіка 2009 году выходзіла на НТБ, але ўжо пад назваю «Да бар’еру!».

У перадпачатку выбараў у Дзяржаўную Думу РФ з 4 лістапада па 4 сьнежня 2011 году (фактычна — да 19 студзеня 2012 году) й у перадпачатку выбараў прэзыдэнта РФ з 4 лютага па 3 сакавіка 2012 году паказ грамадзка-палітычных ток-шоў, у прыватнасьці «Паядынак» быў часова прыпынены.

Правілы перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У перадачы «Паядынак» сустракаюцца два вядомых чалавека (два бакі), якія прытрымліваюцца процілеглых поглядаў на якую-небудзь актуальную праблему. Дэбаты праходзяць у тры раўнда працягласьцю ў 10-15 хвілін кожны.

  • У першым раўндзе бакі могуць задаваць пытаньні адзін аднаму й адказваюць на іх.
  • У другім раўндзе да гутаркі далучаюцца экспэрты («сэкунданты»), якія задаюць пытаньні процілегламу боку (абодвум бакам).
  • У трэцім раўндзе пытаньні бакам задае сам вядоўца.

Падчас спрэчак тэлегледачы могуць галасаваць за ўдзельнікаў пры дапамозе тэлефонных званкоў ды SMS-паведамленьняў.

Пераможцам у канцы праграмы прызнаецца той, хто атрымаў большую колькасьць галасоў тэлегледачоў.

Сьпіс выпускаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс выпускаў ток-шоў «Паядынак»

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэкорды праграмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэкордна максымальны лік гледачовых галасоў (135 474) было зафіксавана ў 48 выпуску ад 19 студзеня 2012 году за Генадзя Зюганава. У першым сэзоне — у 19 выпуску ад 10 лютага 2011 году за Сяргея Кургіняна (101 446). У другім за Уладзімера Жырыноўскага (47 выпуск і 123 655 галасоў)..
  • Рэкордна мінімальнае (7713) — за Юлія Гусмана у 23 выпуску ад 10 сакавіка 2011 гады.
  • Рэкорднае сумарнае галасаваньне (за абодвух) было ў першым пасьля выбараў 2011 выпуску (выпуск № 48) — усяго 265 567 чалавек прынялі ўдзел у галасаваньні (у тым ліку 135 474 галасоў (51 %) — за Генадзя Зюганава й 130 093 (49 %) — за Міхаіла Прохарава).
  • Рэкордную сумарную колькасьць разоў тэлепраграму наведаў Уладзімер Жырыноўскі (14 разоў).

Найвялікія галасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лік галасоў Госьць (выпуск)
130 000+

Генадзь Зюганаў (48)
Міхаіл Прохараў (48)

120 000+

Уладзімер Жырыноўскі (47, 50)
Міхаіл Прохараў (50)

100 000+

Сяргей Кургінян (19)
Генадзь Зюганаў (29)

90 000+ Уладзімер Жырыноўскі (38, 43)
80 000+

Міхаіл Вэлер (30)
Аляксандар Хінштэйн (33)
Генадзь Зюганаў (46)
Уладзімер Жырыноўскі (49, 52)
Сяргей Удальцоў (52)

70 000+

Аляксандар Праханаў (15, 20, 38)
Уладзімер Жырыноўскі (16, 21, 55)
Аксана Дзьмітрыева (32)
Андрэй Ісаеў (32)
Алег Мітваль (53)
Міхаіл Прохараў (60)

60 000+

Зьміцер Назараў (23)
Сяргей Кургінян (25)
Уладзімер Жырыноўскі (28)
Аркадзь Мамантаў (34)
Аляксандар Праханаў (35, 51, 58)
Андрэй Максімаў (36)
Генадзь Зюганаў (42)
Міхаіл Вэлер (54)
Мікіта Міхалкоў (56)

50 000+

Вольга Косьціна (10)
Уладзімер Жырыноўскі (11)
Мікалай Бурляеў (14)
Сяргей Мітрохін (17, 43)
Уладзімер Васільеў (17)
Аляксандар Хінштэйн (22)
Зьміцер Назараў (23)
Усевалад Чаплін (27)
Гейдар Джэмаль (31)
Ірына Хакамада (35)
Уладзімер Мядзінскі (37)
Зьміцер Рагозін (39)
Мікалай Левічаў (40)
Аляксандар Праханаў (41)
Сяргей Міронаў (49)
Андрэй Кураеў (57)
Міхаіл Баршчэўскі (59)
Раман Толакнаў (59)

40 000+

Аляксандар Праханаў (2)
Міхаіл Вэлер (3, 18, 45)
Зьміцер Рагозін (7)
Мікіта Міхалкоў (9)
Зьміцер Быкаў (9)
Аляксандар Хінштэйн (11)
Сяргей Мітрохін (24, 39)
Ірына Хакамада (26)
Аляксандар Дугін (26)
Леанід Гозман (37)
Уладзімер Жырыноўскі (40)
Генры Рэзьнік (44)

Нумар выпуску, вылучаны чырвоным колерам, абазначае госьця які прайграў у «Паядынку».

Рэйтынг наведвальнасьці госьцяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наведалі больш за 3 разы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Госьць Наведваньняў Перамогаў Паразаў Камэнтар
1 Уладзімер Жырыноўскі
Лідэр ЛДПР
14 11 (79 %) 3(21 %) Ён у самым першым выпуску прайграў Сяргею Мітрохіну, а потым галоўным чынам выйграваў зь вялікай перавагаю, прайграўшы толькі зноў у выпуску № 40 дэбютанту праграмы Мікалаю Левічаву. У 43-м выпуску ён узяў рэванш ад паразы Сяргею Мітрохіну. У 50-м выпуску прайграў Міхаілу Прохорову, аднак ў 60-м узяў рэванш. На цяперашні час мае перамогаў больш за ўсіх.
2 Аляксандар Праханаў
Пісьменьнік, публіцыст
9 8 (89 %) 1(11 %) Ён ні разу не прайграваў і нязьменна карыстаўся сымпатыямі большасьці тэлегледачоў, акрамя апошняга перад сэзонным перапынкам (лета 2011) выпуску № 38, у якім ён прайграў Уладзімеру Жырыноўскаму.
3 Леанід Гозман
Чалец партыі «Правая справа»
7 0 (0 %) 7 (100 %) Ён ні разу не атрымліваў перамогі й прайграў усім сваім апанэнтам.
4-6 Сяргей Мітрохін
Старшыня партыі «Яблык»
5 2 (40 %) 3 (60 %) Удзельнік 1-га выпуску праграмы, у якім атрымаў перамогу над Уладзімерам Жырыноўскім, але ў 43 выпуску яму ж прайграў.
4-6 Ірына Хакамада
пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
5 1 (20 %) 4 (80 %) Як дэбютант, у выпуске № 26 атрымала перамогу над Аляксандрам Дугіным, затым трымала паразу ад усіх сваіх апанэнтаў.
7-8 Генадзь Зюганаў
Старшыня КПРФ
4 (100 %) 4 (0 %) 0 Ён ні разу не прайграваў усім сваім апанэнтам.
7-8 Аляксандар Хінштэйн
Дэпутат Дзяржаўнае Думы
4 3 (75 %) 1 (25 %) У выпуску № 6 прайграў Марату Гельману, але набраў амаль 50 % галасоў: 37 272 (49,7 %) супраць 37 664 (50,3 %) у пераможца.
8 Ірына Хакамада
Пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
4 1 3 Як дэбютант, у выпуску № 26 атрымала перамогу над Аляксандрам Дугіным, затым прайгравала ўсім сваім апанэнтам.

Наведалі тройчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наведалі двойчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістыя сустрэчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Трохразовы ўдзельнік праграмы Мікіта Міхалкоў быў трацейскім судзьдзём у 16-м выпуску.
  • 26 траўня 2011 у другім раўндзе перадачы (пасьля правакацыйнага пытаньня Дылі Енікеевай) Мікалай Аляксееў пакінуў студыю. Замест яго сканчаць другі раўнд выклікалася Яўгенія Ото, якую ў трэцім раўндзе зьмяніў Мікалай Хромаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]