Паўазер’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўазер'е»)
Возера
Паўазер’е
Краіна Беларусь
Плошча 8 км²
Плошча вадазбору 30,9 км²
Максымальная глыбіня 17 м
Найбольшая даўжыня 4,8 км
Найбольшая шырыня 1,9 км
Даўжыня берагавой лініі 17,9 км
Аб’ём вады 38,8 млн м³
Каардынаты 55°7′51.97″ пн. ш. 29°5′22.43″ у. д. / 55.1311028° пн. ш. 29.0895639° у. д. / 55.1311028; 29.0895639Каардынаты: 55°7′51.97″ пн. ш. 29°5′22.43″ у. д. / 55.1311028° пн. ш. 29.0895639° у. д. / 55.1311028; 29.0895639
Паўазер’е на мапе Беларусі
Паўазер’е
Паўазер’е
Паўазер’е
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паўазер’е — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці на мяжы зь Бешанковіцкім раёнам. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Паўазер’е. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Паўазер’я складае 8 км². Найбольшая глыбіня возера — 17 м. Даўжыня возера — 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 17,9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 38,8 млн м³, плошча вадазбору возера — 30,9 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—8 м, часткова разараныя. Па поўначы і паўночным захадзе вышыня схілаў сягае 20—25 м, схілы парослыя лесам.

Берагі возера нізкія, пяшчаныя, знаходзяцца пад хмызьняком. На пэўных участках берагі зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма высланае спапрапэлем, на найбольшых глыбінях дно глеістае. Мелкаводзьдзе возера да глыбіні 1 м пячанае, да глыбіні 2 м дно высланае пяшчанымі адкладаньнямі. На поўначы распаўсюджанасьць пяшчаных адкладаньняў пашыраная да глыбіні 3 м.

Возера мае 2 невялікія выспы.

Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3—4 м.

У Паўазер’е ўпадаюць ручаі з азёраў Любжанскае, Калесіна і яшчэ аднаго возера бяз назвы. Выцякае ручай у возера Крывое. Таксама Паўазер’е злучанае канавай з возерам Мугірына.