Паўднёваафрыканскі ранд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ранд (або Рэнд) — валюта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Слова Rand адбываецца ад назвы хрыбта Вітватэрсранд (афрыкаанс Witwatersrand) у правінцыі Гаўтэнг, дзе была адкрыта большасьць залатых радовішчаў краіны. Ранд пазначаецца сымбалем «R» і складаецца з 100 цэнтаў (знак «c»). Код валюты па ISO 4217 - ZAR (ад нідэрл. Zuid-Afrikaanse Rand). Ранд таксама зьяўляецца валютай Адзінай валютнай зоны, у якую ўваходзяць Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Намібія, Свазілэнд і Лесота.