Пянькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пенькі»)
Пянькі
польск. Pieńki
Пянькі
Мясцовая назва: Пенькі́
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 85 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′18″ пн. ш. 23°37′25″ у. д. / 53.055° пн. ш. 23.62361° у. д. / 53.055; 23.62361Каардынаты: 53°3′18″ пн. ш. 23°37′25″ у. д. / 53.055° пн. ш. 23.62361° у. д. / 53.055; 23.62361
Пянькі на мапе Польшчы
Пянькі
Пянькі
Пянькі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пянькі́[2] (па-польску: Pieńki, на мясцовай беларускай гаворцы: Пенькі́́[3]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Крыж у вёсцы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці праваслаўыя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[4]) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй. Каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[5]) складаюць меншую частку насельніцтва. У іх пераважна польская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пянькі былі заснаваныя праўдападобна ў палове 18 ст. у межах гарадоцкае воласьці, але ўжо на пачатку 19 ст. былі прыпісаныя да двару Нязбудка, якія дзяржаў Севярын Міхалоўскі. У 1845 г. пражывала тут 340 чалавек, а да 1905 г. колькасьць насельніцтва ўзрасла да 883 чалавек. У 1912 г. была тут адчыненая першая школа, якую пенькаўцы пабудавалі за ўласныя сродкі. У 1915 г. 99 сем'яў з 102 пражываючых у Пяньках падалося ў бежанства ў Расею (вяртаньне прадаўжалася ажно да 1923 г.)[6]. У міжваенны час (1921—1939 г.г.) Пянькі прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 291 жыхароў (43 каталікі і 248 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя былі палякамі)[7]. У міжваенны час дзейнічалі тут карпаратыўныя банк, малочны завод і крама.

1939—1944[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час Другой сусьветнай вайны некалькі жыхароў Пенькаў было расстрэляных немцамі за супрацоўніцтва з савецкімі партызанамі.

Пасьля 1945 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1945 г. Надзея і Іван Азяблы зарганізавалі тут беларускі калектыў, які выстаўляў песы Я. Купалы і выконваў беларускія пецьні. Калектыў праіснаваў да пачатку 1980-х гадоў[6].

Янка Язябла зь вёскі Пянькі. Ён разам з жонкаю быў членам гуртка БГКТ. Янка Азябла дзейнічаў у беларускім руху ў міжваеннае Польшчы. Караўся за сваю беларускую дзейнасьць. Пасьля 1945 году аднавіў сваю дзейнасьць. З часу стварэньня БГКТ стаў членам таварыства. Янка Азябла стаў адказным за Беластоцкі павет. Меў сваю зямлю з гаспадаркаю. Старшыняваў у драматычным і сьпявацкім гуртках самадзейнасьці. Пра яго пісаў Сакрат Яновіч:

Гэта я ад яго сьцяміў, што лепей стварыць пару жыцьцёздольных гурткоў БГКТ, чымсьці пару фармальных, папяровых. На такую арганізацыйную філясофію крывіліся шэфы, але не націскалі.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам зь Пенькамі-КалёніяйПраверана 23 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ а б  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 109. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  3. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 155
  4. ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.