Перабродзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перабродзьдзе
трансьліт. Pierabrodździe
Герб Перабродзьдзя Сьцяг Перабродзьдзя


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Сельсавет: Перабродзкі
Насельніцтва: 233 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
Паштовы індэкс: 211932
СААТА: 2233835201
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°37′33″ пн. ш. 27°23′25″ у. д. / 55.62583° пн. ш. 27.39028° у. д. / 55.62583; 27.39028Каардынаты: 55°37′33″ пн. ш. 27°23′25″ у. д. / 55.62583° пн. ш. 27.39028° у. д. / 55.62583; 27.39028
Перабродзьдзе на мапе Беларусі ±
Перабродзьдзе
Перабродзьдзе
Перабродзьдзе
Перабродзьдзе
Перабродзьдзе
Перабродзьдзе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Перабро́дзьдзе[1] — колішняе места, цяпер вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. Адміністрацыйны цэнтар Перабродзкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 25 лютага 1571: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбурскае права; лічыцца, што мясцовыя жыхары атрымалі мескія прывы як узнагароду за тое, што паказалі значнай асобе брод праз возера.
  • 1629: нягледзячы на прывілеі, Перабродзьдзе не дасягнула значнага разьвіцьця — тут былі 3 дамы на рынку і 7 на вуліцы.
  • 1782: уладальнік Перабродзкага староства Ю. Каскоўскі збудаваў драўляную вуніяцкую царкву Сьв. Юр’я; пры ёй існавала школа з 38 вучнямі, сярод якіх — 5 дзяўчынак.
  • 1790: у Перабродзьдзі налічвалася 23 дамы і адна заезная карчма, колькасьць жыхароў складала крыху больш за 160 асобаў.
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 3 чэрвеня 1792: атрымала герб «у блакітным полі гарчычная харугва з срэбнымі галунамі і манаграмай SA».[2]
Мескі герб зь вялікакняскага прывілею (1792)
  • 27 траўня 1820, 17 чэрвеня 1823: пацьверджаньне расейскім Сэнатам мескіх правоў Перабродзьдзя.
  • 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Браслаўскім павеце.
  • верасень 1939: у складзе Беларускай ССР.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 350 чал. (174 мужчыны і 176 жанчын)[3]; 1886 год — 328 чал., зь іх 253 праваслаўныя, 72 каталікі і 23 юдаісты
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 331 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 233 чалавекі

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1933)
  • Царква Сьвятога Георгія (1910)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 323
  2. ^ Пераброддзе(недаступная спасылка) // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  3. ^ Przebrodź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 125

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]