Перавалочна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Месцазнаходжаньне Перавалочны на мапе Ўкраіны.

Перавалочна (па-ўкраінску: Переволо́чна) — былое мястэчка на поўдні сучаснага Кабяляцкага раёну Палтаўскае вобласьці Ўкраіны, што існавала да 1964 году. Разьмешчана было каля броду празь Дняпро, паблізу ўпадзеньня ў яго Ворсклы. Наяўнасьць броду і надала Перавалочне яе назву.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перавалочна была заснаваная напрыканцы XIV стагодзьдзя Вялікім князям літоўскім Вітаўтам як частка ланцуга ўмацаваных паселішчаў ды заселеная каўкаскімі народамі. Іх мэтай была абарона дзяржавы ад татараў ды іншых сьцяпных народаў. Але першыя пісьмовыя згадкі пра Перавалочну датуюцца 1647 г. У 1709 тут адбылася адна зь істотных падзеяў Вялікае Паўночнае вайныкапітуляцыя швэдзкае арміі. Падчас існаваньня Новай Сечы ў Перавалочне знаходзілася расейская мытня. У 1764 Перавалочна ўвайшла ў склад Наварасейскай губэрні. У часы Савецкага саюзу, пры стварэньні ў 1964 годзе Днепрадзяржынскага вадасховішча, насельніцтва Перавалочны было эвакуавана, а мясцовасьць затопленая.