Перагонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пераго́нка або дыстыля́цыя — працэс разьдзяленьня складнікаў ці рэчываў у вадкай сумесі з дапамогай выбарчага кіпеньня і кандэнсацыі, звычайна ўнутры апарату пад назвай перагонны куб. Сухая перагонка адбываецца награваньнем цьвёрдых матэрыялаў да газападобных прадуктаў; пры гэтым могуць адбывацца такія хімічныя перамены, як разбуральная перагонка або крэкінг. У прамысловасьці перагонка — гэта практычна ўнівэрсальна патрэбная тэхналягічная апэрацыя, хоць і ёсьць фізычным працэсам разьдзяленьня, а не хімічнай рэакцыяй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]