Перапіс насельніцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пе́рапіс насе́льніцтва — працэс збору, абагульненьня, ацэнкі, аналізу і публікацыі дэмаграфічных, эканамічных і сацыяльных зьвестак пра насельніцтва, якое пражывае на адпаведны момант часу ў краіне альбо на яе выразна акрэсьленай частцы.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Перапіс насельніцтва Беларусі

Першы перапіс насельніцтва на тэрыторыі Беларусі быў праведзены ў 1897 годзе, колькасьць насельніцтва склала 6 930 000 чалавек. Наступныя перапісы праводзіліся на тэрыторыі БССР у 1926 (4 985 000), 1937 (5 475 000), 1939 (5 570 000), 1959 (8 031 700[1]), 1970 (8 992 200[1]), 1979 (9 532 500[1]), 1989 (10 151 800[1]) гадох. У 1999 годзе быў праведзены першы перапіс насельніцтва Беларусі пасьля атрыманьня незалежнасьці, колькасьць насельніцтва склала 10 045 200 чалавек[1].

Апошні перапіс насельніцтва на тэрыторыі Беларусі быў праведзены ў 2019 годзе. Паводле вынікаў перапісу колькасьць насельніцтва Беларусі склала 9 413 446 чалавек[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]