Ператуць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ператуць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лучыцы
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 44 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,2 м³/с
Плошча басэйну 344 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Перату́ць (Рудзіца) — рака ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 344 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прытокі — Карачунка, Самацеч, Сініцкая, Еленка, Нецечка, Безназоўны ручай, мэліярацыйныя каналы.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Лучыцы Койданаўскага раёну, цячэ празь невялікія лясныя масівы паўднёвымі схіламі Менскага ўзвышша, мястэчка Негарэлае, упадае ў Вусу на 3 ад вёскі Кухтычы Ўзьдзенскага раёну.

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная. Абалона пераважна роўная, месцамі пад хмызьняком. Рэчышча ў высокай плыні і на асобных дзялянках сярэдняй плыні каналізаванае, яго шырыня 8—10 м, зрэдку да 15 м[1].

Рэжым Ператуці вывучаўся ў 1945—1948 гадох. З 1967 году назіраньні вядуцца на гідралягічным пасту Гарадзішчанскай мэтэаралягічнай станцыі (Негарэльскі сельсавет)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ператуць // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 287
  2. ^ Ашэраў Ф. М. Ператуць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 172

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 287
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.