Першая катастрофа (фільм, 2009)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая катастрофа
Рэжысэр Зоя Катовіч
Вытворчасьць Белсат
Дата выхаду 2009
Працягласьць 30:46
Краіна Беларусь, Польшча
Мова беларуская

«Пе́ршая катастро́фа» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра Першую сусьветную вайну 1914—1918 гадоў.

Мэта фільму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што ў Першай сусьветнай вайне ўдзельнічала 30 дзяржаваў. Але пералічваючы дзяржавы, звычайна забываюць пра дзясяткі народаў, што ўваходзілі ў склад імпэрыяў, якія выступілі галоўнымі бакамі вайны. І народы гэтыя, і заселеныя імі краі пацярпелі ад ваеннага Молаха ня менш, а часам нават і больш за мэтраполіі. Гэта датычыць і Беларусі: вялізныя людзкія страты, каля мільёну вымушаных уцекачоў, зьнішчаная эканоміка краю…

Сапраўднай трагедыяй сталася Першая сусьветная Вайна для нашае зямлі, нашых продкаў. Ня першай і не апошняй…