Першая ліга чэмпіянату Польшчы па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая ліга
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 30 траўня 1948
Колькасьць камандаў 18
Прасоўваньне ў Экстракляса
Вылет у Другая ліга
Узроўні ў пірамідзе Узровень 2
Хатнія кубкі Кубак Польшчы
Дзейны чэмпіён Медзь (2021—2022)
Сэзон 2022—2023 гадоў

Пе́ршая лі́га (па-польску: I liga) — другая па значнасьці футбольная ліга Польшчы пасьля Экстраклясы. У падпарадкаваньні Польскага футбольнага зьвязу з моманту ейнага стварэньня 30 траўня 1948 году. У 2008 годзе ліга была перайменавана з Другой лігі ў Першую лігу. У цяперашні час у спаборніцтве змагаюцца 18 клюбаў, з 2002 году ўсе клюбы павінны мець ліцэнзію, якая выдаецца зьвязам[1]. Да 1939 году ў міжваенны час былі шматлікія спробы стварыць другі паводле сілы дывізіён, які б меў нацыянальны ўзровень польскай футбольнай сыстэмы. Аднак, усё спробы правалілася. Замест гэтага праводзіліся рэгіянальныя лігі большасьці польскіх правінцыяў, гэтак званыя A клясы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Foul Play». Warsaw Voice.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]