Першая паліцэйская частка Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Першая паліцэйская частка — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Менску ў XIX — пачатку XX стст. Ахоплівала цэнтар места.

Мяжа часткі праходзіла па Койданаўскай вуліцы, перасякала па дыяганалі Саборную плошчу, ішла па Хрышчэнскай вуліцы да Паліцэйскага моста (цяперашні раён рэстарана «Журавінка»), правым берагам уніз па плыні Сьвіслачы да драўлянага моста на Ляхаўцы (знаходзіўся насупраць цяперашняй Чырвонаармейскай вуліцы), далей — па вуліцах Ляхаўскай, Ніжне-Ляхаўскай, Круглай і аднайменнаму завулку і выходзіла на Каломенскую. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны з Трэцяй часткі ў склад Першай улучылі землі, што ляжалі за чыгункай, паміж Сьвіслаччу і Ляхаўскай вуліцай, а таксама Губэрнатарскі сад (парк).

У цэнтры места пераважалі галоўным чынам шматпавярховыя камяніцы. Тут разьмяшчаліся дзяржаўныя і мескія ўстановы, банкі, кіраваньні акцыянэрных таварыстваў, буйныя крамы, рэстарацыі, гатэлі, навучальныя ўстановы і тэатры. Усе вуліцы, за выключэньнем узьбярэжных завулкаў, былі выбрукаваныя, абсаджаныя паабапал дарогі дрэвамі.

Толькі на жыхароў гэтай часткі Менску пашыраліся ўсе выгоды камунальных паслугаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.