Першая футбольная ліга чэмпіянату Ангельшчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая футбольная ліга
Краіна Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 2004
Колькасьць камандаў 24
Прасоўваньне ў Футбольная ліга
Вылет у Другая ліга
Узроўні ў пірамідзе Узровень 3
Хатнія кубкі Кубак Ангельшчыны, Кубак футбольнай лігі, Трафэй футбольнай лігі
Сэзон 2019—2020 гадоў

Першая футбольная ліга (па-ангельску: League One) — трэцяя паводле значнасьці футбольная ліга Ангельшчыны ў агульнай сыстэме ангельскіх футбольных лігаў. У сёньняшнім фармаце была створаная ў сэзоне 2004—2005 гадоў. Паводле вынікаў кожнага сэзону каманды, якія занялі ў лізе 1-е і 2-е месца, а таксама клюб, які атрымаў перамогу ў розыгрышы плэй-оф, атрымліваюць месца на выступ у Футбольнае лігі на наступны сэзон. Адпаведна апошнія тры клюбы паніжаюцца ў рангу, перасоўваючыся ў Другую лігу. Адпаведна, з вышэйзгаданых дывізіёнаў шэраг клюбаў пераходзяць у Першую лігу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая футбольная ліга чэмпіянату Ангельшчынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў