Першае пасланьне Пятра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Першы ліст Пятра»)
Кніга Новага Запавету

Першае пасланьне Пятра


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Першае пасланьне Пятра — адзін зь лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавету. Зьмяшчаецца пасьля пасланьня Якава й перад Другім пасланьнем Пятра.

Адрасат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першым вершы аўтар зьвяртаецца да «прышэльцаў». Гэтак у старадаўнія часы называлі габрэяў, які жылі ў дыяспары. Хутчэй за ўсё апостал зьвяртаецца да хрысьціянаў, у якіх няма зямной айчыны, які жывуць у правінцыях Малой Азіі, большая частка якіх была з былых паганцаў.

Мэта напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абсалютная большасьць хрысьціянаў жыло ў варожым асяродзьдзі й таму ўвесь час падвяргалася перасьледу й нападкам з боку суседзяў, былых сяброў, родных і гарадзкой беднаты. Таму апостал накіроўвае вернікам пасланьне натхненьня, расповяд пра надзею, якая іх чакае на нябёсах. Пасланьне павінна было прынесьці вернікам мужнасьць і дапамагчы ва ўзрастаньні іхнай веры. Адначасова Пётар зьвяртаецца й да біскупаў цэркваў, заклікаючы клапаціцца пра Божы статак, тым самым ставячы за мэту падтрымаць арганізацыйную структуру маладой царквы.

Аўтарства й асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апостал Пётар пэндзля Мазачча

Пасланьне напісана Пятром, самым блізкім пасьлядоўнікам Ісуса Хрыста. Яно напісаны на вельмі добрай грэцкай мове. Вядома, што знаходзячыся ў Рыме Пётар выкарыстоўваў паслугі перакладчыка. Магчыма ў напісаньні яму дапамагаў ягоны паплечнік Сыльван.

Час і месца напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што пасланьне было напісана напярэдадні ганеньняў Нэрона, прыкладна ў 6264 гады. Месцам напісаньня лічыцца Рым, таму што ў канцы ліста апостал перадае прывітаньне з Бабілёну, а менавіта гэтак першыя хрысьціяне называлі сталіцу Рымскай імпэрыі.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апостал хоча паказаць сваім чытачам, як яны могуць пражыць хрысьціянскім жыцьцём у варожых абставінах. Таму гэтае пасланьне можна назваць лістом пра пакуты, але ў той жа час ён і ліст пра хрысьціянскую надзею. Паколькі пакуты зьвязаны з выпрабаваньнем сапраўднасьці веры, такім чынам хрысьціяне павінны ўзрадавацца пакутам, паколькі яны судзейнічаюць у пакутах Хрыста на Галгоце. Але ня кожным пакутам трэба радавацца: толькі тады, калі вернікі падвяргаюцца ганеньням незаслужана, яны пакутаюць за Хрыста.

Калі вернікі сталіся сапраўднымі хрысьціянамі, яны павінны жыць сьветла й годна, каб у іхным жыцьці праслаўляўся Пан і Хрыстос. Сьвятасьць хрысьціянаў праяўляецца ва перайманьні Хрысту, у цярпеньні, ва няўхільным выкананьні правілаў маральнасьці, у добрых адносінах да ўсіх: ня толькі да братоў, але й да ўсіх людзей, у тым ліку й ворагаў. Таксама важныя ўзаемаадносіны ў сям’і, паміж рабамі й панамі.

Пётар засьцерагае старшыняў суполак аб небясьпецы ганарлівасьці й жаданьня заўсёды быць першымі, таму што Божы Суд распачнецца з Божага народу й будзе больш жорсткім да кіраўнікоў, таму што на іх узьведзены абавязак даглядаць за Божым статкам. Таму сьвятары павінны быць прыкладам як у служэньні, гэтак і ў жыцьці.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне падзелена на 5 разьзделаў. Яно пачынаецца з традыцыйнага прывітаньня й удзячнай малітвы да Бога. Потым аўтар зьвяртаецца да тэмы Выратаваньня й неабходнасьці сьвятога жыцьця, павольна пераходзячы да тэмы пакутаў. Асаблівую ўвагу Пётар зьвяртае на практычнае жыцьцё вернікаў, пра іхныя абавязкі перад грамадзтвам, дзяржавай і Царквой. Тэма пакутаў праходзіць праз увесь ліст: у мінулым вернікі ўжо спазналі ганеньні, але ў будучыні іх чакаюць новыя выпрабаваньні. Таму яны павінны быць пільнымі, бо набліжаецца Божы Суд, калі кожны атрымае згодна таму, што ён рабіў. Пасланьне сканчваецца парадамі да старшыняў ды моладзі, а таксама прывітаньнямі.

Кароткі плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прывітаньне (1:1—2)
  • Выратаваньне вернікаў(1:3—12)
  • Заклік да сьвятасьці (1:13—2:10)
  • Жыцьцё ў сьвеце й непазьбежнасьць пакутаў (2:11—4:19)
  • Настаўленьні старшыням і моладзі(5:1—11)
  • Завяршэньне (5:12—14)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Евангелие и Реформация, 336с., 2011г.
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Эдмунд П. Клоуни. Первое послание Петра. ХЦ «МИРТ», 239 с., 2001 г.
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]