Петрыкаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Петрыкаўскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Петрыкаў
Насельніцтва 33 960[1]
Шчыльнасьць 12 чал./км²
Плошча 2835,18[2] км²
Месцазнаходжаньне Петрыкаўскага раёну
Петрыкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пе́трыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Петрыкаўскі раён мяжуе з Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Акцябарскім, Калінкавіцкім, Мазырскім раёнамі Гомельскай вобласьці і Любанскім раёнам Менскай вобласьці.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну разьмешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя гораду, раён падзелены на Капаткевіцкі пасялковы і 16 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва складае 33 960[1] чалавек. У гарадзкіх умовах пражываюць 14 тыс. чалавек, у сельскай мясцовасьці — 20 тыс. Цэнтар раёну — горад Петрыкаў з колькасьцю насельніцтва 10 591 чалавек (2009). Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва па раёне складае 12 чалавека на 1 км².

Па нацыянальным складзе насельніцтва дзеліцца на беларусаў — 94,3%, расейцаў — 3,5%, украінцаў — 1,3%, іншыя — 0,9%[3].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне базавыя школы знаходзяцца ў вёсках Рог, Сякерычы, Сялюцічы, Слабада, Сьнядзін, Церабаў, Макарычы, пачатковыя ў вёсках Міхедавічы, Муляраўка, музычныя ў Навасёлках, Мышанцы, Капаткевічах, Петрыкаве, сярэднія ў Брынёве, Грабаве, Капцэвічах, Лучыцах, Новых Галоўчыцах, Бабунічах, Вялаўску, Галубіцы, Залесьсі, Колках, Камаровічах, Конкавічах, Капаткевічах, Курыцічах, Кашэвічах, Ляскавічах, Мышанцы, Навасёлках, Пцічы, Сьмятанічах і Чалюшчавічах і 3 у райцэнтры

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць аднакалейная неэлектрыфікаваная чыгунка Гомель — Берасьце, станцыі з грузавой працай Муляраўка (абслугоўвае райцэнтар і Капцэвічы), іншыя станцыі (фактычна, разьезды) Каржоўка, Пціч, Мышанка, прыпынкі Баррэчча, Бобрыч, Аголічы. Пасажырскія зносіны: дызэль-цягнікі з Калінкавічаў на Жыткавічы, Муляраўку і Пціч, пасажырскія штодзённыя Берасьце — Масква, Гомель, Віцебск, Горадня — Гомель, іншыя Горадня — Кіеў і Сімферопаль. Найбуйнейшая аўтадарога Берасьце — Гомель. Аўтобусныя зносіны штодзённыя Петрыкаў — Муляраўка і Ляскавічы, Капаткевічы — Пціч, Мазыр — Любань. Астатнія рэйсы па днях тыдня, у тым ліку на Менску зь Петрыкава і Капаткевічаў, на Гомель з райцэнтру і Акцябрскага праз Навасёлкі — Капаткевічы, на Мазыр з Кашэвічаў і райцэнтру.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле збору помнікаў гісторый і культуры Гомельскай вобласьці цікавымі помнікамі зьяўляюцца ў Петрыкаве Мікалаеўская каменная царква 19 ст, драўляная царква мяжы 17—18 ст. на могілках, хата мяжы 19 і 20 ст., Усьпенская царква ў Кашэвічах 1642 г. Найвышэйшы пункт — г. Каўпак каля в. Чалюшчавічы. Паводле сайту radzima.org, ёсьць прысядзібны парк у Брынёве, у энцыкляпэдыі «Прырода Беларусі» згадваецца геалягічнае агаленьне «Дарашэвічы».

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхаіл Марыніч (нар. 1940)— дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат. Ляўрэат Дзяжаўнай прэміі БССР, Ганаровы доктар эканамічных навук, палітвязень.
  • Надзея Папок (нар. 1989) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011, прызёр Чэмпіянатаў Сьсвету і Чэмпіянатаў Эўропы. Бронзавы прызер Алімпіяды ў Лёндане.
  • Арыстарх (Станкевіч) (1941-2012) — беларускі праваслаўны святар, архіяпіскап Гомельскі й Жлобінскі (1990-2012). Чалец Міжсаборнай прысутнасьці Расейскае праваслаўнае царквы (ад 2009).
  • Алесь Дудар, паэт, які за верш «Пасеклі край наш папалам» быў расстраляны ў 1937 г.
  • партызан дзед Талаш
  • Іван Азёмша, казачнік
  • Эма Дмахоўская, фальклярыстка

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Петрыкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў