Плян Годла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа цэнтральных раёнаў Мэльбурну. На паўночным беразе Яры добра бачны правільны прастакутнік вуліц, якія складаюць плян Годла

Плян Годла — першапачатковы плян, па якім будаваўся горад Мэльбурн, сталіца аўстралійскага штату Вікторыя. Названы ў гонар свайго складальніка, каморніка Робэрта Годла. Першапачатковы плян быў складзены ў 1837 годзе, а затым пашыраны. Плошча, забудаваная ў адпаведнасьці з плянам, у наш час ляжыць паміж вуліцай Фліндэрс-Стрыт на поўдні, рынкам каралевы Вікторыі на поўначы, вуліцай Спэнсэр-Стрыт на захадзе і вуліцай Спрынг-Стрыт на ўсходзе.