Плятынавыя мэталы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Плятанавыя мэталыхімічныя элемэнты VIII групы пэрыядычнай сыстэмы: рутэн, род, паляд, осм, ірыд, плятына. Плятанавыя мэталы, разам з золатам і срэбрам, называюць высакароднымі мэталамі за іх высокую хімічную стойкасьць, тугаплаўкасьць і прыгожы зьнешні выгляд.

Радовішчы плятынавых руд — у ПАР, ЗША, Зімбабвэ, Канадзе, Калюмбіі. У апошні час асноўнай крыніцай атрыманьня плятынавых мэталаў сталі сульфідныя медна-нікелевыя руды: радовішчы — у Канадзе, Расеі (Нарыльскі рудны раён) і інш.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя галіны прымяненьня — прамысловасьць (лябараторны і завадзкі хімічна ўстойлівы посуд, каталізатары хімічных рэакцый, навуковыя прыборы, мэдычныя інструмэнты), стаматалёгія, ювэлірная справа.