Пляшчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пляшчанка ад сучаснага пляцу Незалежнасьці, 07—08.1941 р.

Пляшчанка, Лютэранскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на паўднёвы ўсход ад Лютэранскіх могілак, абапал Лібаўска-Роменскай чыгункі.

На паўночны захад ад Пляшчанкі пачынаецца Мядзьведжына, на паўночны ўсход — Раманаўская Слабада, на поўдзень — Добрыя Мысьлі[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом У. Дзядзюшкі

У XIX ст. ува ўрочышчы Пляшчанцы (Плішчэнцы[3]) адкрыліся Лютэранскія (Нямецкія) могілкі (цяпер гэта сквэр на рагу вуліцаў Карла Лібкнэхта і Купрыянава). Дарогу на могілкі зь цягам часу пачалі называць Малалютэранскай ці Нямецкай вуліцай, а Пляшчанку даволі часта называлі Лютэранскім прадмесьцем[4].

У пачатку XX ст. Пляшчанка ўваходзіла ў чацьвертую і пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Мацьвееўская (траса вуліцаў Розы Люксембург і Нямігі за Музычным тэатрам), Вяземская і Ковенская вуліцы, Бабруйскі завулак[1][5]

На паседжаньні 6 траўня 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнаму сквэру ў межах вуліцаў Купрыянава — К. Лібкхнехта — зав. Дамашэўскі назвы «Лютэранскі». Гэты сквэр зьявіўся на месцы зьнесеных у 1970-я рокі Лютэранскіх могілак[6].

Старыя адрасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Малалютэранская. Лютэранская Царква Сьвятога Мікалая, збудаваная ў 1846 року пасярод Лютэранскіх могілак. Не зьбераглася. Месьцілася ля скрыжаваньня цяперашніх вуліцаў Карла Лібкнэхта і Каржа.
  • Пляшчанка. Цагельны завод Г. Фрыда. Дзейнічаў з 1898 року, меў печ Гофмана з 16 камэрамі. Заводзкі корпус стаяў у раёне, дзе да нядаўняга часу разьмяшчалася Менская тытунёвая фабрыка (Розы Люксэмбург, 69а). Захаванасьць будынка застаецца нявызначанай.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 550—551.
  3. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 254.
  4. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 230.
  5. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  6. ^ У Менску з’явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» ды Лютэранскі // Наша Ніва, 14 траўня 2009 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]