Плітвіцкія азёры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны парк «Плітвіцкія азёры»
Plitvice Lakes National Park*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Харватыя
Тып прыродны
Крытэры vii, viii, ix
Спасылка [(не абавязковы) ]
Рэгіён** Ліцка-сэнская і Карлавацкая жупаніі Харватыі
Каардынаты 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. / 44.88056; -15.61611Каардынаты: 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. / 44.88056; -15.61611
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1979  (3-я сэсія)
У небясьпецы так
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Плі́твіцкія азё́ры (па-харвацку: Plitvička jezera) — нацыянальны парк у Харватыі, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разьмешчаны ў Ліцка-сэнскай (90,7%) і Карлавацкай (9,3%) жупаніях.

Паходжаньне маляўнічых Плітвіцкіх азёраў, разьмешчаных у Дынарскім карсьце, унікальнае. За некалькі тысячаў гадоў падземныя воды мясцовай ракі Караны, якія цякуць скрозь тоўшчы вапнавых парод, стварылі натуральныя плаціны-ўступы. Гэта прывяло да фармаваньня цэлага каскаду маляўнічых азёраў, вадаспадаў і пячораў.

Плітвіцкія азёры атрымалі статус нацыянальнага парку, ягоная плошча — каля 19 тыс. га. У межах парку разьмешчаныя 16 буйных і мноства дробных карставых азёраў, якія ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня падзяляюцца на Верхнія і Ніжнія. Самае вялікае Верхняе возера — Прошчэ, ягоная даўжыня складае 2,5 км, глыбіня — 37 м. Найбуйнейшае Ніжняе возера — Міланавац, ягоная плошча — больш за 3 га.

Горна-лясны ляндшафт парку дапаўняюць 20 пячораў і 92 вадаспады, уключаючы Састаўцы — самы вядомы ў гэтым рэгіёне вадаспад вышынёй болей за 70 м. У межах парку Плітвіцкія азёры растуць рэліктавыя букавыя і хвойныя лясы. У парку жывуць 126 відаў рэдкіх птушак, а таксама мноства дзікіх жывёл, у тым ліку мядзьведзяў, ваўкоў і казуль.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]